Станіслаў Шушкевіч: Звяр’ё супрацьстаіць народу


Задушыць пратэсты любым коштам. Відавочна, такая задача пастаўленая прадстаўнікам рэжыму Лукашэнкі. Што можа супрацьпаставіць гэтаму народ? Гэта ў «Размове» абмяркоўваюць Святлана Калінкіна і першы кіраўнік суверэннай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Гарачая пратэставая вясна ўсё яшчэ не пачалася. Рэпрэсіі нішчаць любую ініцыятыву. Ці ёсць шанец на перамены ў такіх абставінах?

«Тая ўсёдазволенасць, якая ёсць ва ўладаў, тыя захады – гэта захады карнікаў у канцэнтрацыйным лагеры. Вы ведаеце, я заспеў нямецкую акупацыю… Не магу параіць нічога нармальнага і чалавечага, таму што звяр’ё супрацьстаіць народу. І гэтае звяр’ё падтрымлівае яшчэ Расея ў асобе Пуціна. Няма ніякіх азоў дэмакратыі, няма ніякіх выбараў. Не ведаю, што можна ў такім выпадку параіць, бо не магу паказаць прыкладу – я не зусім здаровы, 86 гадоў. Змагацца з узброенымі карнікамі народным апалчэннем вельмі цяжка. Гэта справа маладых», – выказаўся Станіслаў Станіслававіч у эфіры «Размовы».

Шчырая «Размова» без эківокаў – глядзіце выданне цалкам, каб даведацца:

– ці ёсць шанец на перамовы?

– чаму сілавікі адданыя рэжыму?

– што ўратуе краіну?

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Pyotr Sivkov / TASS / Forum, belsat.eu