Больш за тысячу палітвязняў, будучыня ПВТ і інтэграцыя. Падсумоўваем тыдзень у жывым эфіры


Журналісты «Белсату» у жывым эфіры падсумоўваюць падзеі тыдня.

Галоўныя тэмы праграмы:

  • Інтэрвʼю з Андрэем Саннікавым пра ягоную крытыку іншых апазіцыйных сілаў і ўласныя планы;
  • Размова з Валерам Цапкалам пра будучыню ПВТ з улікам рэзкіх заяваў на гэты конт Лукашэнкі;
  • Размова з Валерам Кавалеўскім пра дэкрэт аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Ці можна яшчэ будзе адкаціць назад пасля ажыццяўлення гэтых саюзных зменаў?
  • Хроніка брацання зброяй вакол Украіны: дзень за днём;
  • Больш за тысячу прызнаных палітвязняў. Чаму беларусы «стамляюцца» ад гэтае тэмы і чаму нельга на гэта дазваляць;
  • Разбор звароту Лукашэнкі: навошта і што гэта было;
  • «Глабальнае пытанне» Яраслава Сцешыка прысвечанае кібербяспецы і так званаму даркнэту. Навошта і хто яго выкарыстоўвае ў Беларусі.