Сярэднеазіяцкая палітычная мадэль укаранілася ў Беларусі


Паспрабуйма згадаць і прааналізаваць асноўныя палітычныя падзеі і вынікі 2021-га. Якія працэсы і тэндэнцыі, пачатыя сёлета, працЯгнуцца ў наступныя гады, як яны будуць развівацца? Што будзе з уладаю, рэпрэсіямі, грамадзянскай супольнасцю, беларускай незалежнасцю? Віталь Цыганкоў шукаў адказаў разам з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Некаторыя думкі, якія агучыў Павел Усаў у часе «Размовы»:

  • У беларускай палітычнай думцы было меркаванне, што пытанне Лукашэнкі ўжо развязанае;
  • Палітычны сцэнар Масквы згуляў з беларусамі злы жарт: пераарыентаваў парадак дня на надзею на змены пры дапамозе вонкавых фактараў;
  • Разуменне тэрору і сілы рэжыму моцна стрымлівае і паралізуе актыўнасць грамадства;
  • Кансалідацыя ўсіх палітычных сілаў мусіць прывесці да фармавання антысістэмы;
  • Усе рычагі ўлады паводле новага праекту Канстытуцыі застаюцца ў Лукашэнкавых руках;
  • Сістэма ўжо не можа адмовіцца ад тэрору і рэпрэсіяў.

Калаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum