Трэнеру зборнай пагражалі турмой за супраціў рэжыму Лукашэнкі


Аляксандр Мікалайчук выступіў супраць вынікаў выбараў 2020 года і за гэта з ім не падоўжылі кантракт. Пасля пагрозы арышту ён вымушаны быў пакінуць краіну і ў 58 гадоў пачаць жыццё наноў.
Аляксандр Мікалайчук працаваў трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі па фехтаванні. Разам з вольнымі спартсменамі выступіў супраць вынікаў сфальсіфікаваных рэжымам Лукашэнкі выбараў. Пасля гэтага яму прыйшлося з’ехаць з краіны і цяпер ён працуе на будоўлі ў Кракаве. Аднак пра фехтаванне Аляксандр не забываецца і спадзяецца адкрыць секцыю для ўсіх ахвотных.

«Спорт у Беларусі не развіваецца. Усе гады праўлення Лукашэнкі мы каціліся на старым багажы. Гэта былі трэнеры старой закалкі, са сваім досведам, таму што моладзь, як правіла, не затрымлівалася, ад’язджала, у міністэрстве спорту ў нас жа ўсе спецыялісты сядзяць. Яны вырашаюць ці трэба ехаць спартсмену на спаборніцтвы. Г.зн. трэнер у залі працуе, а вырашае, хто паедзе на спаборніцтвы не трэнер, а чыноўнік», – распавядае Аляксандр Мікалайчук.

Што такое «рыдлёўкатэрапія»? Чаму фехтаванне называюць шахматамі ў руху і як яно дапамагае дзецям? А таксама як Аляксандр уладкаваўся на новым месцы? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Беларускі свет».

Таксама ў праграме:
  • Беларус Яўген Орда з Чарнігава адправіўся на пахаванне, а ў выніку трапіў у расейскі палон.
  • Яўген Калмыкоў шмат гадоў працаваў прадзюсарам «Ляпісаў» і NRM, а цяпер выкарыстоўвае свой арганізацыйны досвед у Ізраілі, ён зладзіў першы канцэрт Лявона Вольскага ў Тэль-Авіве.

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на YouTube.