Продаж глебы Кітаю – вяршыня эканомікі Беларусі?


Беларусь хоча ўвайсці ў лік вялікіх тарфяных дзяржаваў. На мінулым тыдні больш за тысячу тонаў торфу было адпраўлена ў Кітай, дзе яго выкарыстаюць у якасці глебы.

Сяргей Чалы адзначае, што Аляксандр Лукашэнка вярнуўся з Самарканду «акрыленым» асобнаю сустрэчаю з Сі Цзінь Пінам, заявіў пра дасягненне высокатэхналагічных дамоўленасцяў з Кітаем на многія мільярды долараў і не ўтрымаўся ад шпілек на адрас Расеі.

Насамрэч гэтая дэманстрацыя замежнаэканамічных кантактаў мае толькі «тэрапеўтычны» эфект. Чаму – разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Таксама ў праграме:

  • Беларускім фірмам дастаецца тое, ад чаго адмовіліся расейскія
  • Рухнуў міф пра захаванне заводаў і кампетэнцыяў у Беларусі
  • Чаму ў Рамана Галоўчанкі не атрымаецца паўтарыць поспехі познесавецкіх кааператываў
  • Ваенны камунізм як эканамічны ідэал Лукашэнкі
  • Беларускім НПЗ пагражае заняпад?

Праграму «Эканоміка з Чалым» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.