Медыкам, абвінавачаным у экстрэмізме, дапамог Беларускі дом: «Гэта больш, чым самакаты!»

Памятаеце гісторыю Марыі – лекаркі, верніцы, актывісткі з Бараўлянаў, жанчыны з вялікім сэрцам? У доме ў пасёлку Вопытны, дзе Марыя жыла з мужам і прыёмнымі дзецьмі, міліцыя і супрацоўнікі КДБ выбілі дзверы і перавялі ператрус, выняўшы тэхніку і ўсе рэчы з бел-чырвона-белай сімволікай, нават нацыянальныя строі. Нягледзячы на тое, што зусім нядаўна старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава прыводзіла Марыю ў прыклад як неабыякавую грамадзянку, Марыя адсядзела ў турме, а пасля разам з сям’ёй мусіла тэрмінова эвакуявацца, кінуўшы любімую працу, дом, пабудаваны сваймі рукамі, і страціўшы спакой…

Верніца-экстрэмістка, якую хваліла Качанава, адсядзела і мусіла эвакуявацца з прыёмнымі дзецьмі

З вамі праект «Беларус беларусу» – ён для тых, хто мае патрэбу ў падтрыманні. І для тых, хто хоча і можа падтрымаць. І мы не кідаем сваіх. Марыю падтрымалі неабыякавыя беларусы, польскія і беларускія арганізацыі ў Польшчы, у тым ліку Беларускі дом у Варшаве. Сярод іншага прадстаўнікі Беларускага дому ажыццявілі мару Арцёмкі і Кірыла, падарыўшы хлопцам крутыя самакаты.

«У першыя дні навалілася дэпрэсія, але дзякуючы вам і іншым людзям выцягнулі нас з нашай унутранай ракавінкі. Мы нават не маглі сабраць дзяцей у школу, а Беларусі дом дапамог сабраць дзетак у школу. У дзяцей быў моцны стрэс. А гэтыя падарункі (самакаты) проста пераключылі дзетак на радасць, гэта была іх мара!» – дзеліцца эмоцыямі Марыя.

«Мы прыехалі з пустымі рукамі, а тут прыйшлі вы, адгукнулася царква і іншыя людзі… Шмат што непакоіла, але ўсё паступова пачало наладжваецца, дзякуючы салідарнасці і падтрымцы, якую мы адчулі на сабе», – усміхаецца Іван, муж Марыі.

Марыя ды Іван у Беларускім доме ў Варшаве. Фота: «Беларус беларусу» / «Белсат»

«У мяне радасныя ўражанні, я марыў пра такі самакат! А ў Арцёма балелі ногі, а цяпер больш не баляць! Я марыў пра гэта!» – кажа старэйшы хлопчык Кірыл.

Кірыл і Арцём правяраюць свае падарункі. Фота: «Беларус беларусу» / «Белсат»

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў (гэта можна зрабіць публічна або ананімна з любога пункту свету) – лістуйце:

belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашай суполкі ў Facebook.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, наYouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Дзяўчына сарвала здымкі «пакаяльнага» відэа

Беларусы споўнілі мару маці 6 дзяцей

Пара ўцякла ад рэпрэсій і хоча дапамагчы іншым беларусам уладкавацца ў Польшчы

Беларусы падтрымалі студэнтку БДУ, якая на выпускным не паціснула рукі дэкану

Дапамагла сумленным настаўнікам, якіх рэпрэсаваў рэжым

Польская лаўрэатка нобэлеўскай прэміі Вольга Такарчук: «Я магу трапіць у турму. Беларуская справа – нашая справа»

Медсястра двойчы пабывала на Акрэсціна: як медык і як вязень

Беларусы дапамаглі міліцыянту, які кінуў службу на знак пратэсту