Чаму Гайнаўка – самы беларускі горад Польшчы


Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» завітала ў беларускі музей і ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы, каб высветліць, як гайнаўскія беларусы карыстаюцца правамі, атрыманымі ў сучаснай Польшчы.

Гайнаўка спярша была польска-габрэйскім паселішчам, акружаным беларускімі вёскамі. Статус гораду атрымала ў 1951 годзе. Прыкладна тады ж беларусы пачалі пераязджаць у Гайнаўку ў пошуках працы. Сёння 45–70 % гайнаўцаў маюць беларускае паходжанне.

Пісьменнік Міхась Андрасюк, краязнаўца Яўген Янчук, дырэктар музею і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк і дырэктар Другога агульнаадукацыйнага ліцэю з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы Ігар Лукашук распавялі, чаму Гайнаўка лічыцца самым беларускім горадам Польшчы.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Віртуальная мапа «Загадак беларускай гісторыі»: