Народная забава. Калі беларусы кінуць сварыцца?


Чаму расейцы зайздросцяць беларусам? Дзе заканчваецца палітычная дыскусія і пачынаецца сварка? Ці патрэбны пашпарт добрага беларуса і добрага рускага? Ці можна крытыкаваць палітычных лідараў і структуры беларусаў цяпер, у часе вайны?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: журналістка Юлія Архіпава, сузаснавальнік Reform.by Аляксандр Атрошчанкаў і журналіст Беларускай службы Польскага радыё Юрый Ліхтаровіч.

Аляксандр Атрошчанкаў

  • Калі ў аўдыторыі памяць, як у рыбкі гупі, тады словы Цапкалы будуць выклікаць увагу і сваркі
  • Чалавек не становіцца палітыкам таму, што запісаў эмацыйны ролік, які праглядзелі 10 мільёнаў чалавек

Юлія Архіпава

  • Сварка, якая ўзнікае – сімптом псіхалагічнага нездароўя нашага грамадства
  • Можна пастаянна зваць пэўнага чалавека на эфір, бо ён заўжды скажа табе, што ФСБ рыхтуе тэракты, і гэта набярэ мільён праглядаў
  • У расейскіх сацсетках зараз сварка паміж тымі, хто з’ехаў, і тымі, хто застаўся

Юрый Ліхтаровіч

  • Калі чалавек ідзе ў палітыку, то галасуюць не толькі за ягоныя ідэі, але і за асобу, гэта немагчыма аддзяліць
  • Полк Каліноўскага мусіць навучыцца працаваць з медыямі
  • Бачна радыкалізацыя чаканняў беларусаў, яны чакаюць больш рашучых крокаў

Калаж з фота: Madis Veltman / Globallookpress.com; Юлія Віцязева, Twitter; ЮШ / Белсат