Усяслаў Чарадзей скампенсаваў прыгажуні час, страчаны на Акрэсціна

Раней мы распавядалі вам пра шматдзетную маці Кацярыну, якую затрымалі напярэдадні навагодніх святаў праз бел-чырвона-белы сцяг. Нягледзячы на тое, што ў Кацярыны трое няпоўнагадовых дзяцей, яе адправілі на Акрэсціна на некалькі дзён, а пасля прысудзілі штраф 30 базавых велічыняў. Улады не пагрэбавалі ўзяць грошы ў сямʼі з зусім малымі дзецьмі.

Дні, праведзеныя ў ізалятары часовага ўтрымання, Кацярына планавала прабавіць з дачкой і двума сынамі, купіць падарункі на Новы год, упрыгожыць жытло. Але не склалася.

Таму, што сёння адбываецца з законам у Беларусі, нармальны чалавек наўрад ці можа знайсці тлумачэнні. Пагаворваюць, што перапоўненыя сцены Акрэсціна даўно не бачылі сапраўдных злачынцаў. Там напярэдадні навагодніх святаў апынулася і нашая гераіня Кацярына, шматдзетная маці, у вакне якой нібыта вісеў бел-чырвона-белы сцяг. Яе пакінулі ў ЦІП на некалькі дзён, мужа не было ў горадзе – дзяцей тэрмінова забрала бабуля, бо прыгразілі аддаць у прытулак. Выходныя, якія Кацярына планавала прабавіць з дзецьмі, упрыгожыць дом і набыць навагоднія падарункі, яна правяла за кратамі. Улады не пагрэбавалі забраць грошы ў сямʼі з зусім малымі дзецьмі: штраф 30 базавых. А дні, праведзеныя ў ізалятары часовага ўтрымання, яна мелася святкаваць з дзецьмі.

Папярэдняе выданне з гісторыяй Кацярыны: За сцяг асудзілі 87-гадовую пенсіянерку, а шматдзетную маці адправілі на Акрэсціна

Тэлевядоўца Глеб Лабадзенка запрасіў Кацярыну з дзецьмі на экскурсію ў музей Менску, каб хоць неяк скампенсаваць скрадзены час і сапсаваны перадсвяточны настрой.

«Вядома, па-першае, мінуў час, гэта ўсё забываецца, застаецца толькі добрае, – дзеліцца з намі Кацярына. – І сёння я радая, што ёсць магчымасць правесці з дзецьмі гэты час. Дома цяжэй, чым на нейкім выездзе. Гэта добрая нагода, добры настрой, добры час. Пра музей «Стары Менск» даўно чула і шмат пра яго чытала. Толькі раней зарганізаваць сюды падарожжа не ўдавалася. Летась дзеці былі яшчэ малыя, а вось цяпер акурат. Бо гісторыю трэба спазнаваць з малаком маці. Гісторыя, якую ўсе ведаюць, – што Менск пачынаўся быццам на Нямізе. Я сказала дзецям, што мы паедзем туды, дзе быў старадаўні Менск, і для іх было адкрыццё, што мы паедзем не на Нямігу, а ў крыху іншае месца».

Нягледзячы на невялікія памеры, у музеі «Стары Менск» сканцэнтраваная вялікая колькасць артэфактаў, што маюць беспасярэдняе дачыненне да гарадзішча на рацэ Менцы.

Але яшчэ большае значэнне для ўспрымання гістарычных падзеяў мае той факт, што практычна любы экспанат у музеі можна патрымаць у руках. Тут можна паглядзець, у якіх умовах утрымлівалі ў кіеўскай вязніцы Усяслава Чарадзея, і нават пасядзець побач з ім.

«У беларусах я не расчаравалася. Цяпер час цяжкі. Страшна нешта рабіць і неяк выказвацца. Але я разумею, што настрой і думкі нікуды не зніклі. Людзі ўсё роўна хочуць пераменаў, яны ведаюць, што ўсё гэта было не дарма. Магчыма, будзе нават горш. Але ўсё, што мы рабілі, трэба было рабіць. А як інакш?» – адзначае Кацярына.

Калі вы хочаце падтрымаць іншых нашых герояў (гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна) з любога пункту свету – лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Верніца-экстрэмістка, якую хваліла Качанава, адсядзела і мусіла эвакуявацца з прыёмнымі дзецьмі

Як беларусы Варшавы выратавалі шматдзетную беларускую сям’ю

Як гэта – ажаніцца з палітвязнем у турме?

Валярына Кустава: «Радзіма – гэта людзі, Беларусь – там, дзе нашая салідарнасць»

Валярына Кустава: «Верце, як веру я»

«Багінская з Берасцейшчыны», печ і беларуская салідарнасць

Як склаўся лёс выпускніцы, што не паціснула рукі дэкану-ябацьку? Сіроцтва, пазыкі і вялікая мара

Пацярпелым дапамагалі ўсім светам, нават з Краснаярску