Як дзіцячыя комплексы кіруюць Лукашэнкам?


Ці можа Аляксандр Лукашэнка цалкам здаць беларускую незалежнасць, як гэты чалавек разумее каштоўнасці суверэнітэту? Чаму ўвогуле такі чалавек, які ў 1991-м годзе не галасаваў за незалежнасць, стаў прэзідэнтам Беларусі?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў у «Размове» абмеркаваў з дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12 склікання, аўтарам кніг пра 90-я гады, аглядальнікам Радыё «Свабода» Сяргеем Навумчыкам.

Пэўныя думкі, што выказаў Сяргей Навумчык у часе «Размовы»:

  • Лукашэнка адмовіўся галасаваць за незалежнасць Беларусі
  • Ужо ў 1993 годзе мы патрабавалі пазбаўлення Лукашэнкі дэпутацкага мандату за антыдзяржаўную дзейнасць
  • Як ні парадаксальна, для Лукашэнкі Беларусь не ўяўляе ніякай каштоўнасці: ні гісторыя, ні мова, не народ
  • У Беларусі ідзе самы натуральны фашысцкі тэрор
  • Калі б Лукашэнку прапанавалі кіраваць у Крамлі, ён здаў бы Беларусь за секунду

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: SPUTNIK / Reuters / Forum