Легендарныя коні, якімі ганарылася беларуская шляхта


Паглядзеўшы гэтае выданне «Мовы нанова», вы даведаецеся, як гаварыць пра коней па-беларуску і адкуль узяліся прозвішчы эканаміста Сяргея Чалага і гетмана Пятра Дарашэнкі.

Нашая госця – аматарка коней Зарына Шэўка, удзельніца гурта «Lity Taler». У 2021 годзе яна, як і многія беларусы, атрымала 15 содняў.

Зарына распавяла нам пра коней у Беларусі. Як звязаныя гордая пастава шляхцюкоў і верхавая язда? Куды зніклі дрыкганты, асаблівая беларуская парода коней, якую апяяў у сваіх творах Уладзімір Караткевіч? На якім кані аніводны шляхцюк не згадзіўся б паехаць?

Верхавая язда карысная для здароўя, таму Зарына заахвочвае ўсіх наведваць стайню, каб паездзіць на конях.

У граматычнай частцы паказваем, што няма чаго баяцца трасянкі, бо нават Купала і Колас у свой час трасянілі.

Аматарка – рус. любительница

Захапленне – рус. увлечение

Лёс – рус. судьба

Спатканне – рус. свидание

Араць – рус. пахать

Асэнсаваны – рус. осмысленный

Значны – рус. значительный

Вершнік – рус. всадник

Карыстацца – рус. пользоваться

Браць удзел – рус. принимать участие

Адмысловы = спецыяльны

Адлюстроўваць – рус. отражать

Састарэлы – рус. устаревший

Бабка = надкапытны сустаў

Аброць – рус. уздечка

Удасканальваць – рус. совершенствовать

Абвінаваціць – рус. обвинить

Слушнае = правільнае

Ровар = веласіпед

Карак = задняя частка шыі

Лейцы – рус. вожжи

Цуглі – рус. удила

Стрэмя, мн. лік страмёны

Папруга – рус. подпруга

Мацавацца – рус. крепиться

Перашкаджаць – рус. мешать

Рахманы – рус. смирный

Падавацца – рус. казаться

Уяўляць – рус. представлять

Адчуваць – рус. ощущать

Мечнік (гіст.) – рус. меченосец

Нахіляцца – рус. наклоняться

Файна = добра

Вывеліся = зніклі

Усходні – рус. восточный

У плямачку – рус. в пятнышки

Меркаванне – рус. мнение

Руды – рус. рыжий

Гняды – рус. гнедой

Вараны – рус. вороной

Пярэсты – рус. пегий

Стракаты – рус. перистый

Дарэчы – рус. кстати

Жаўнер = салдат

Ганьба – рус. позор

Дэраш, дарашаваты – рус. чалый

Сівізна – рус. седина

Веды – рус. знания

Звесткі – рус. сведения

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: Wikimedia Commons; Lity Taler / Facebook