Пётр Рудкоўскі: Імідж Расеі ў вачах сілавікоў змяняецца


Якія выклікі і пагрозы стаяць перад менскім рэжымам на фоне вайны ва Украіне і аслаблення Расеі? Пакуль на ўсе праблемы рэжым Лукашэнкі адказвае ўзмацненнем рэпрэсіяў. Ці працуе гэтая стратэгія? Ці будзе Лукашэнка спрабаваць «пераабуцца»? А можа, гэта ўжо фактычна немагчыма?

Гэтыя ды іншыя пытанні з Віталём Цыганковым абмяркоўваў акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі.

Пэўныя думкі, выказаныя Пятром Рудкоўскім у часе «Размовы»:

  • У маскоўскага рэжыму хопіць рэсурсу, каб перадухіліць распад Расеі
  • Вайна ў любым выпадку прывядзе да аслаблення Расеі
  • Сілавікі Лукашэнкі вельмі добра сацыялізаваныя з расейскімі калегамі
  • У Лукашэнкі ёсць свядомасць таго, што пратэставы патэнцыял нават сярод чынавенства захоўваецца

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».