«Не мог сабе ўявіць, што гэтае ў*бішча можа пайсці ваяваць». Сяргей Кузін пра вайну ва Украіне


Сяргей Кузін, легенда беларускага і ўкраінскага шоу-бізнесу, не пакінуў Украіны з пачаткам вайны. Ён застаўся ў Кіеве і працягвае весці радыёэфіры, не зважаючы на бамбаванне.

«Вы ўнітазы пастаўце людзям! Калі ў вас ёсць жаданне паляпшаць свет – палепшыце яго ў сябе», – у рэпартажы Дзяніса Дудзінскага «Людзі вайны» звяртаецца да расейцаў Сяргей Кузін, этнічны расеец, які выгадаваўся і вырас прафесійна ў Беларусі (стваральнік «Альфа Радыё») ды заснаваў уласнае выданне ва Украіне.

Месца беларусаў на гэтай вайне, мяркуе ён – не дапусціць сітуацыі, калі дзеці ўлучаюць тэлевізар, а там – «ваш прэзідэнт Лукашэнка або Пуцін».

«Я хачу, каб настаў мір, каб мы перамаглі! Слава Украіне!» – кажа Сяргей Кузін.

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустрэнецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты людзей, якія воляю лёсу апынуліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.

Калаж з фота: Stuart A Hill AMS, Spc. Derek Mustard / commons.wikimedia.org і belsat.eu