Колькі беларусаў за вайну супраць Украіны? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Як беларусы ставяцца да вайны Расеі супраць Украіны? Сёння ў «ПраСвеце» нечаканыя вынікі сацыялагічнага даследавання ў эксклюзіўным інтэрв’ю з прафесарам Андрэем Вардамацкім.

Пуцін ці генералы – хто камандуе ў вайне?

Хто камандуе войскам РФ, як растлумачыць дзеянні расейскіх войскаў, як Украіне ўдаецца біць па тылах Расеі і якой можа быць трэцяя фаза вайны? Каментуюць украінскія эксперты Міхайла Самусь, дырэктар «New Geopolitics Research Network», і Яўген Магда, дырэктар Інстытуту міжнароднай палітыкі. Сюжэт Вольгі Міцкевіч.

Ці падтрымліваюць беларусы адпраўку беларускіх войскаў ва Украіну? Інтэрв’ю з сацыёлагам Андрэем Вардамацкім

Як беларусы ставяцца да выкарыстання беларускай тэрыторыі ў вайне Пуціна супраць Украіны, а таксама да магчымага ўдзелу беларускіх войскаў у канфлікце? Адказы на гэтыя пытанні ў маім інтэрв’ю з сацыёлагам Андрэем Вардамацкім, навуковым кіраўніком Беларускай аналітычнай майстэрні, якая ў другой палове сакавіка апытала 1000 рэспандэнтаў у Рэспубліцы Беларусь. Што здзіўляе ў выніках даследавання?

Прапаганда Пуціна і Лукашэнкі. У чым адрозненні?

У ход ідзе цяжкая зброя – Расея заявіла пра замах на галоўнага прапагандыста Салаўёва. Беларусам гэтая гісторыя да болю знаёмая – амаль год таму спецслужбы нібыта спынілі замах на беларускую версію Салаўёва, Азаронка. Выглядае на тое, што ў беларускай і расейскай прапаганды аднолькавыя метадычкі. Ці так гэта? І як увогуле працуюць ідэалагічныя машыны абедзвюх краінаў? Высвятлала Надзея Бельская.

Вайна Расеі супраць Малдовы ці блакада Адэсы?

Кіраўніцтва самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі паведамляе пра выбухі ў падкантрольным ім горадзе Тыраспаль і каля ваеннага складу ў Калбасне. Таксама паведамляюць пра знішчэнне неназванымі дыверсантамі дзвюх самых магутных антэнаў, якія транслявалі расейскае радыё. Украіна называе гэта правакацыяй ФСБ Расеі, Крэмль жа, наадварот, вінаваціць Кіеў. Што можа азначаць гэтая сітуацыя як для Украіны, так і для Малдовы? Адказ шукаў Зміцер Міцкевіч.

Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum