Калі СК і Нацбанк скралі ў яго грошы ад «BY_help», з’ехаў у Кіеў


Гісторыя, пасля якой наш герой, мянчук Арцём, з’ехаў з Беларусі, пачалася 9 жніўня 2020 года. У той дзень, як і шмат іншых грамадзянаў, ён выйшаў у цэнтр Менску, каб абараніць свой голас, і пацярпеў ад гвалту сілавікоў.

Здымачная група «Маю права» сустракаецца з Арцёмам у Кіеве, куды ён з’ехаў з адною торбай, у якой былі пару тышортак і нагавіцаў. У мэтах бяспекі мы не называем сапраўднага імя нашага героя.

Мaю прaвa
У Наваградку міліцыянты шукалі лялькавода – знайшлі музей
2021.04.09 20:05

«Ішлі да Стэлы, дзе ўсе святы праходзяць, і пачаліся выбухі. Прайшліся па мне кулямі, я ўбачыў выбліск, а потым была кантузія, быў вельмі моцны выбух. Пабачыў, што ў мужчыны, які быў за метр ад мяне, з ног вырвалася мяса».

Шматлікія траўмы Арцём амаль месяц лячыў у шпіталі хуткай медычнай дапамогі:

«Я былы спартовец, былы футбаліст. У спартоўцаў ёсць спартовая злосць, спартовая воля. Я пастанавіў накіраваць гэты гнеў, які ў мяне ёсць, толькі на законныя сродкі».

Жнівеньскія падзеі падштурхнулі Арцёма дапамагаць тым, хто трапіў пад махавік рэпрэсіяў.

«Я пачаў з валанцёраў Акрэсціна, з аўтаваланцёраў, а потым даведаўся, што патрэбныя людзі, каб назіраць за судовымі справамі, – распавядае наш герой. – Я кожны дзень хадзіў, і быў страх, але гэты страх я перамагаў, бо разумеў: а хто, калі не я?»

Мaю прaвa
Ахоўнік СІЗА сказаў: «Ты палітычны, ты тут здохнеш!»
2021.03.19 19:05

Так Арцём далучыўся да валанцёрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна».

Ужо ў лютым нашым героем зацікавіліся прадстаўнікі сілавых структураў.

Банкаўскую карту, на якую Арцём атрымаў фінансавую дапамогу ад «BY_help», заблакавалі, а яго самога выклікалі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў.

«І пасля таго як у мяне фактычна скралі грошы Следчы камітэт разам з Нацыянальным банкам, я вырашаў не спакушаць лёсу, – кажа Арцём. – Трэба было аднавіць здароўе, прайсці курс лекавання. Да таго ж, мне на допыце пагражалі ператрусам, таму я пастанавіў пакінуць Рэспубліку Беларусь».

Мaю прaвa
За шпацыр з парасонам затрымалі палову сям’і Міхайлавых
2021.04.23 20:05

У сакавіку мужчына з’ехаў ва Украіну.

«Вось ровень свабодаў: я магу проста са сваёй уласнай машыны дастаць сцяг, узяць яго ў рукі і стаць у самым цэнтры Майдану, – Арцём сапраўды разгортвае на Хрэшчатыку бел-чырвона-белы сцяг. – І ніводзін паліцыянт мне за гэта нічога не зробіць, а ў Беларусі я б ужо атрымаў 15 содняў».

Як былі парушаныя правы Арцёма, мы запыталі праваабаронцу Максіма Буткевіча, які рэпрэзентуе арганізацыю «Без межаў» (Украіна):

«Калі справа вядзецца пра перыяд жніўня 2020 года – парушаны шэраг падставовых правоў: гэта права на свабоду, асабістую недатыкальнасць. Безумоўна, калі казаць пра тое, што чалавеку, ягонаму жыццю, здароўю, свабодзе, недатыкальнасці пагражае небяспека, гэта безумоўная і дастатковая падстава, каб асоба шукала прытулак, фармальны або фактычны статус уцекача, магчымасці выезду з краіны».

Мaю прaвa
Нагавіцы – рэальная прычына затрымання гарадзенкі Любові Сарлай
2021.03.12 19:05

Арцём плануе працягваць праваабарончую дзейнасць на прафесійным роўні.

«Вельмі хачу атрымаць еўрапейскую адукацыю, юрыдычную, стаць сапраўдным праваабаронцам, каб хутчэй спыніць прававы дэфолт, працягваць валанцёрыць і ўсім, чым змагу, дапамагаць беларусам», – на развітанне са здымачнаю групаю «Маю права» кажа Арцём.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Палітычны вязень Яўген Бароўскі пабраўся шлюбам
  • Атрымаў дапамогу – выклікалі ў ДФР
  • Як узмоцніцца адказнасць для мірных пратэстоўцаў, і пра іншыя змены ў заканадаўстве

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life»або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.