Пётр Грыгарэнка: савецкі генерал супраць савецкага рэжыму


Перакананы камуніст Пётр Грыгарэнка паказаў, як можна абудзіцца ад дурману прапаганды і паўстаць супраць злачыннага рэжыму. Як савецкі генерал, франтавік змагаўся за свабоду чалавека ў СССР, распавядзем у новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».

Пётр Грыгарэнка (1907–1987) нарадзіўся ў Барысаве, вёсцы каля Бярдзянску ва Украіне. Быў перакананым камуністам. Настолькі верыў савецкае ўладзе, што знаходзіў апраўданне нават Галадамору – штучнаму голаду ва Украіне, учыненаму бальшавікамі.

Грыгарэнку, вайсковага інжынера, з Беларуссю звязваюць дзве рэчы: віртуозны знос святыняў у Менску і Віцебску, а таксама працы над гэтак званаю Лініяй Сталіна.

Грыгарэнка не мог пагадзіцца са сталінскаю палітыкаю. Развянчанне культу асобы Сталіна завяршыла трансфармацыю поглядаў Пятра Грыгарэнкі: ён пачаў змагацца за свабоды і правы чалавека ў СССР. Ягоны выступ на партканферэнцыі 7 верасня 1961 года зрабіў эфект ядравага выбуху! З гэтага пачалася барацьба, якая абяссмерціла ягонае імя.

Што падштурхнула Пятра Грыгарэнку да камуністычных поглядаў? Як ён мірыўся са злачынствамі рэжыму? Што адчуваў, калі ўзрываў святыні? Ад якіх прывілеяў адмовіўся генерал і франтавік, калі пачаў крытыкаваць уладу? Чаму для барацьбы выбраў адкрыты і публічны пратэст замест таго, каб плесці змовы сярод саслужыўцаў?

Аўтар і вядоўца праграмы – гісторык Цімох Акудовіч.

Праграма «Вусы Скарыны» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: commons.wikimedia.org