Арт-выстава беларускага супраціву «Кожны дзень»


Вобраз гучнейшы за словы: у Кіеве адкрылася выстава, прысвечаная беларускаму супраціву. Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук і гурт «Naviband» далучыліся да святкавання ўгодак БНР на Беласточчыне. А таксама як Дзень Волі адзначалі ў Ізраілі, даведаемся ў праграме «Беларускі свет».

У Кіеве ў Дзень Волі 25 сакавіка віртуальна адкрылася выстава сучаснага беларускага мастацтва «Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў».

«У гэтым праекце ўзялі ўдзел больш за 50 беларускіх мастакоў. Сярод іх мастакі, якія жывуць у Беларусі ці па-за краінай. Але ёсць працы і ўкраінскіх мастакоў, якія падтрымліваюць пратэст. Так ці іначай усе працы звязаныя з Беларуссю. Частка твораў – гэта рэакцыя на сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі. Частка працаў створаная раней, але яны пра чалавека, пра пратэст, пра дэмакратыю», – расказвае арганізатарка выставы Юлія Ваганава, намесніца дырэктара комплексу «Мистецький Арсенал».

Фраза «Кожны дзень» – гэта лозунг, якія скандуюць пратэстоўцы ў Беларусі на вуліцах са жніўня 2020 г. Экспазіцыя ва ўкраінскай сталіцы – гэта жэст салідарнасці з рэвалюцыйнымі працэсамі ў Беларусі.

«Для наведнікаў мы зможам адкрыць выставу пасля таго, як паслабяцца каранцінныя абмежаванні. Таксама мы рыхтуем шырокую онлайн-праграму на трох мовах: 3D-тур і аўдыягід», – дадае Юлія Варганава.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Аўтамабілі без нумароў, роля жанчын у пратэстах, «Подзвіг народу бессмяротны». Што яшчэ можна будзе ўбачыць на выставе сучаснага беларускага супраціву?
  • Як адзначылі 103-я ўгодкі БНР на Падляшшы і ў Ізраілі

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu