Ці Лукашэнка з Пуціным у адным акопе? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Тэмы праграмы:

Лукашэнка страціў давер у Крамлі. Ці прыслухаецца Пуцін да ягонага клічу?

Расея разам з беларускім рэжымам рыхтуюць стратэгічныя манеўры «Захад-2021». Злучаныя Штаты, разам з саюзнікамі, плануюць сёлетнія маштабныя вучэнні ў Еўропе. Ці сутыкнуцца яны з вучэннямі ЗША паводле часу і геаграфічна? Ці прыслухаецца Пуцін да клічу Лукашэнкі і ці бачыць Крэмль ворага ў НАТО? Адказы ведае Зміцер Міцкевіч.

Ствараюць план вакцынацыі беларускіх медыкаў у Літве

Як выглядае палітыка новага ўраду Літвы ў дачыненні дыктатуры і беларускага грамадства? Інтэрв’ю з Мантасам Адаменасам, намеснікм міністра замежных справаў Літоўскае рэспублікі.

Коней на пераправе не змяняюць, але гэта не пра беларускі рэжым

Незаконны прэзідэнт на гэтым тыдні перакартаваў кадравую калоду і прызначыў нанова цэлы шэраг высокіх вертыкальнікаў. Можа сабе дазволіць, бо падзеі ў Расеі паказваюць, што палітычная ўдача дагэтуль не адвярнулася ад яго. Усевалад Шлыкаў

Чым адрозніваецца карупцыя ўладаў у Беларусі ды Расеі а што ёсць падобнага?

Беларускі журналіст Станіслаў Івашкевіч выступіў у Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў на адмысловай сесіі Рады Бяспекі ў гэтак званым фармаце Ар’і, якую арганізавала Эстонія. Балтыйская дзяржава мае права гэта зрабіць як нясталы сябра Рады Бяспекі ААН. Каментар Станіслава Івашкевіча, кіраўніка каманды следчых журналістаў «Белсату», аўтар цыклу праграмаў «Давайце разбірацца» на нашым тэлеканале, якія паказваюць карупцыю ў рэжыме Аляксандра Лукашэнкі.

Беларусь – прыярытэт для ЗША паводле новай стратэгіі аналітычнага цэнтру «Атлантычная рада»

Кіраўнік Белага Дому мае неўзабаве сустрэцца са Святланаю Ціханоўскаю, працягваць дыялог з Масквою дзеля неўмяшання Расеі ва ўнутрыпалітычныя справы Беларусі, мае ўвесці персанальныя і эканамічныя санкцыі супраць набліжаных да Лукашэнкі чыноўнікаў і бізнесоўцаў, супраць прапагандыстаў. Гэта толькі частка стратэгіі адносна Беларусі, якую напісаў для новай адміністрацыі Байдэна амерыканскі аналітычны цэнтр – Атлантычная рада. Ці азначае гэта, што беларускае пытанне трапіць у прыярытэты ЗША? Высвятляла Юлія Цяльпук.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у чацвер а 21:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: president.gov.by