Мінспорту і вайскоўцаў паслалі на...


Масавы прымус бюджэтнікаў падпісваць ліст супраць санкцыяў Еўразвязу ў дачыненні рэжыму, паляванне на недзяржаўныя арганізацыі ды ініцыятывы, выкарыстанне досведу ўкраінскай дэкамунізацыі для Беларусі ды балотны бардак у айчынным футболе – гэтакія тэмы абмяркоўваліся ў сённяшнім выданні праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гасцямі праграмы былі сузаснавальніца праекту «Makeout» Віка Біран, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і былы журналіст газеты «Прессбол» Сяргей Азаркевіч.

  • Хто і чаму падпісвае ліст супраць санкцыяў?
  • Што б адказаў Міхаілу Ардзе на ягоны ліст Генадзій Кернес?
  • Ці сапраўды рэжым вырашыў цалкам зачысціць недзяржаўны сектар?
  • Чаму Лукашэнка – стыхійны камуніст?
  • Куды Генадзь Туміловіч паслаў кіраўніцтва Мінспорту і Беларускай федэрацыі футболу?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце ў чарговым выданні праграмы «Без акрэдытацыі».

https://soundcloud.com/belsat/mnsportu-vayskotsa-paslal-na