Праграміст стварыў мабільнае прыкладанне, уражаны актуальнасцю беларускай паэзіі


Актуальнасць некаторых вершаў нашых класікаў так здзівіла праграміста Дыяніса Брэка, што ён стварыў мабільнае прыкладанне для папулярызацыі беларускае мовы праз паэзію.

Дыяніс Брэк стварыў мабільнае прыкладанне «Вершы – Беларускамоўныя творы», дзе карыстальнік знойдзе каля 12 тыс. твораў больш як 40 аўтараў – як класікаў, так і нашых сучаснікаў. А пачалося ўсё ў кавярні, дзе ў рукі нашага госця трапіў зборнік беларускіх вершаў.

«Я пачытаў адзін верш, гляджу: ён актуальны для нашых дзён. Прачытаў другі – ён таксама актуальны. Я вырашыў зрабіць нейкі дадатак з вершамі», – згадвае Дыяніс.

Напрыклад, успомніце тэкст песні «Не быць скотам» гурта «Ляпіс Трубяцкі» – ён быў напісаны ажно ў 1908 годзе!

Прыкладанне «Вершы – Беларускамоўныя творы» дае карыстальніку зручны інструмент, каб не згубіцца ў свеце беларускае паэзіі. Творы ўзятыя з сайтаў «Родныя вобразы», «Беларуская палічка» і дасланыя аўтарамі.

Дыяніс распавёў падрабязней пра свае праекты. Якія прыкладанні папярэднічалі «Вершам»? Што патрабуе найбольш часу пры распрацоўванні прыкладання? Якой ён бачыць будучыню беларускае мовы?

Калі вы хочаце дапамагчы ў дадаванні вершаў у прыкладанне, прачытайце інструкцыю, якую Дыяніс апублікаваў у twitter:

Натуральна, мы запусцілі прыкладанне падчас запісу праграмы, каб паглядзець, які верш яно нам падкіне.

Граматычная частка прысвечаная новаму дзеяслову «беларусіць».

Артыкулы
Выкарыстоўваць мэсэнджары бяспечна? Эксперт у галіне кібербяспекі тлумачыць, як праслухоўваюць беларусаў
2022.02.21 12:27

У гонар – рус. в честь

Грэцкі = грэчаскі

Вінаробства – рус. виноделие

Так сталася = так атрымлася – рус. так получилось

Выхоўвацца – рус. воспитываться

Стваральнік – рус. создатель

Аплікацыя = дадатак – рус. приложение

Дакладны – рус. точный

Распрацоўшчык – рус. разработчик

Навіны – рус. новости

Прыказкі – рус. поговорки

Аблічбаваць – рус. оцифровать

Верш – рус. стихотворение

У тым ліку – рус. в том числе

Спампоўка – рус. загрузка

Карыстацца – рус. пользоваться

Экспірыенс = досвед, вопыт

Карыстальнік – рус. пользователь

Рандомны = выпадковы – рус. случайный

Натхніцца – рус. вдохновиться

Радкі – рус. строчки

Штодзень = кожны дзень

Гартаць – рус. листать

Кавалачак – рус. кусочек

Куфаль, кухаль – рус. бокал для пива

Незалежны – рус. заслуженный

Уяўляць – рус. представлять

Сродак – рус. средство

Дзяржаўныя ўстановы – рус. государственные учреждение

Перашкоды – рус. препятствия

Спасылка – рус. ссылка

Твор – рус. произведение

Сучасны – рус. современный

Паспрыяць – рус. посодействовать

Прадбачыцца – рус. предвидеться

Плён = вынік, рэзультат

Квітнець – рус. процветать

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Bagus Hernawan / unsplash