Пуцін не хоча, каб Лукашэнка яго пераседзеў


Здаецца, абвешчанае на 4 лістапада падпісанне гэтак званых саюзных праграмаў Беларусі і Расеі ўжо не выглядае настолькі відавочным. Бакі пачалі абменьвацца інфармацыйнымі ды прапагандысцкімі ўдарамі.

Ці можна лічыць, што беларускі рэжым пачаў прапагандысцкія ўдары, каб вымусіць Крэмль «псіхануць» і пайсці на канфлікт, які можа сарваць падпісанне? Ці можна разглядаць інтэрвʼю рэдактара «Эхо Москвы» Аляксея Венядзіктава са Святланаю Ціханоўскай як удар Крамля ў інфармацыйнай вайне з Менскам? Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмеркаваў у «Размове» з палітолагам Валерам Карбалевічам.

Некаторыя цікавыя думкі, якія Валер Карбалевіч агучыў у размове:

  • Стратэгічных мэтаў няма ні ў Лукашэнкі, ні ў Пуціна
  • Лукашэнка год таму паабяцаў Пуціну транзіт улады, але цяпер хоча правесці гэты транзіт так, каб захаваць кантроль над уладай
  • Сам факт інтэрвю Ціханоўскай «Эху Москвы» нашмат больш важны, чым яго змест: гэта важны ўкол Лукашэнкі
  • У стасунках Лукашэнкі і Пуціна можа выбухнуць скандал, а можа здарыцца і сяброўскае прымірэнне

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».