Чалы: Расейскі рубель паглыне Беларусь


Пасля доўгага перыяду росту беларускай эканомікі пачынаецца тармажэнне. І пагаршэнне шмат якіх асноўных эканамічных паказнікаў. Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Міністэрства фінансаў называе адною з асноўных умоваў выдаткавання расейскага крэдыту памерам 3,5 мільярда долараў пераход да рэжыму таргетавання інфляцыяй. Варта разумець, што ў выпадку невыканання ўзятых абавязанняў Расея можа выставіць і больш жорсткія патрабаванні. Удакладняе эканаміст Сяргей Чалы:

«У прыватнасці, нам могуць запрапанаваць вярнуцца да пытання прывязкі нацыянальнай валюты да расейскага рубля. Ці нават пераходу на яго выкарыстанне ў межах Саюзнай дзяржавы».

Гаворка пра тое, што Расея запатрабуе прадэманстраваць здольнасць Беларусі кіраваць сваёй грашова-крэдытнаю сфераю.

«Расея скажа нам, што ніякага іншага спосабу стабілізаваць грашова-крэдытную сферу не будзе, акрамя як давайце прывязваецеся да нашай грашова-крэдытнай палітыкі, да нашага разліковага сродку, які кіруецца нармальным рынкавым спосабам. Вось якая насамрэч сур’ёзная пагроза».

Разлік на тое, што ўлады Беларусі не ўтрымаюцца ад таго, каб не паддрукаваць грошай.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Інвестыцыйныя рэцэсіі ды рост коштаў назавуць дабром

Belsat.eu