Гібрыдны бліцкрыг Лукашэнкі супраць Захаду праваліўся


Ці дапамагае Пуцін Лукашэнку ў гібрыднай агрэсіі супраць Польшчы і Літвы? Дзе месца лукашыстаў на міжнароднай арэне? Ці змогуць лукашысты правесці татальную зачыстку ў сістэме адукацыі? Чаму Лукашэнка можа не ўбачыць сродкаў, якія выдзеліў Беларусі МВФ? На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі адказу ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Настасся Яўмен

  • Нават праваабарончыя арганізацыі не патрабуюць ад Польшчы і Літвы ўпусціць гэтых мігрантаў.
  • Птушачка праверак і апытанняў можа прыляцець і да прыватнікаў, якія займаюцца адукацыйнымі праектамі ў Беларусі.
  • У Іраку засталіся карупцыйныя схемы, якія дазвалялі Лукашэнку наладзіць канал пастаўкі мігрантаў.

Максім Маханькоў

  • Пуцін абрадаваўся міграцыйнаму крызісу, бо ён будзе адцягваць увагу еўрапейцаў ад рэпрэсіяў у Расеі.
  • Стварэнне ідэалагічных падпорак рэжыму немагчымае з той прычыны, што ў яго няма ніякай жывой ідэалогіі.
  • Сярод чальцоў МВФ ёсць краіны з самымі цемрашальскімі і людаедскімі рэжымамі, таму не трэба думаць, што гэтая арганізацыя надае вялікую ўвагу дэмакратычным каштоўнасцям.

Вадзім Мажэйка

  • Калі памежнікі дзвюх краінаў стаяць побач, страляюць у паветра, зразумела, чым гэта можа скончыцца.
  • Ідэалагічная праца ў адукацыі – ілюзія кантролю для чыноўнікаў, але сур’ёзна гэта ў абсалютнай большасці выпадкаў не вядзецца.
  • Сродкі, якія выдзеліў МВФ, – гэта бурбалка, а не рэальныя грошы.

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: pixaby.com / Nikolai Petrov, BelTA, TASS / Forum