За якія кнігі садзяць у Беларусі?


Надзвычайную ролю ў захаванні ды мацаванні нацыянальнай самасвядомасці і ў беларусаў, і ва ўкраінцаў традыцыйна займае кніга. Між тым друкаванае роднае слова можа быць крыніцаю прыбытку для выдаўцоў альбо, наадварот, крыніцаю праблемаў і прынамсі галаўнога болю.

Усё залежыць ад таго, ці ёсць свабода ў краіне. Пакручасты шлях беларускай і ўкраінскай кнігі да свайго чытача ў чарговым выданні праграмы «Бязвіз/Безвіз» абмяркуем з Таццянай Іванськай і Валерам Руселікам.