Чаму Лукашэнка неймаверна раздражняе Пуціна? «Прасвет» з Алінаю Коўшык


Дарога да свабоды Менску пачынаецца ў Маскве. Ці спатканне Джо Байдэна з Уладзімірам Пуціным вырашыць сітуацыю ў Беларусі?

Спецыяльны выпуск «Прасвету» з Алінаю Коўшык. Праграма аналізуе захоп самалёта, затрыманне Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі, а таксама наступствы гэтых падзеяў. Таксама ў праграме прагноз на спатканне Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірым Пуціным і расейскага кіраўніка з прэзідэнтам Злучаных штатаў.

Тэмы праграмы:

Разбор палёту – а што калі? Альтэрнатыўныя сцэнары канфлікту

Вызваліць Беларусь = вызваліць яе ад Расеі. Дарога да свабоды Менску пачынаецца ў Маскве. Ці гатовы да гэтага Захад? Інтэрв’ю з Эдуардам Лукасам, вядомым брытанскім журналістам, аўтарам кнігі «Новая Халодная вайна», старэйшым навуковым працаўніком Цэнтру аналізу еўрапейскай палітыкі ў Вашынгтоне.

Пустое неба над Беларуссю ды іншыя праблемы ад нелегітымнага кіраўніка – чым адкажа Еўропа?

Лукашэнка неймаверна раздражняе Пуціна. Ад яго хочуць пазбавіцца. Ці спатканне Джо Байдэна з Уладзімірам Пуціным вырашыць крызіс у Беларусі? Інтэрвʼю з палітолагам Паўлам Усавым.

Лукашэнка ўжо не апошні дыктатар, а першы тэрарыст Еўропы

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.
Калаж з фота: TASS / Forum