Замах на Лукашэнку можа рыхтаваць толькі Расея

У новым выданні ток-шоу «Кожны з нас» эксперты і грамадскія дзеячы аналізуюць так званую спробу замаху на кіраўніка Беларусі і ягоную апошнюю сустрэчу з Пуціным. Што можна прачытаць між радкамі? Чаго чакаць у будучыні?

Небяспека для рэжыму зыходзіць не ад Захаду

Вакол Беларусі склалася нязручная для рэжыму геапалітычная сітуацыя. Пуцін і прэзідэнт ЗША Байдэн дамаўляюцца пра сустрэчу. Задача Расеі – мінімізаваць санкцыі для сябе, а ў плане Беларусі – прыбраць нас з поля зроку Захаду, забяспечыўшы свой поўны кантроль. ЗША, што датычыць Беларусі, спрачацца не будуць праз адсутнасць важкіх стратэгічных інтарэсаў. Ёсць і больш важныя для амерыканцаў пазіцыі: Сірыя, Іран, Украіна. І хоць Лукашэнка застаецца самым надзейным правадніком палітыкі «русского мира» ў Беларусі, ён не дае Расеі забяспечыць той самы поўны кантроль. У дадатак, РФ ужо не хоча ўкідваць у Беларусь мільярды долараў за лаяльнасць. Адхіленне Лукашэнкі ад улады магло б стаць бонусам для Пуціна падчас перамоваў з ЗША.

«Мне здаецца, што калі хтосьці і можа рэалізаваць дзяржаўны пераварот у Беларусі, дык гэта толькі расейскі бок», – рэзюмуе дырэктар «Цэнтру стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў» Арсен Сівіцкі.

З гэтым пагаджаецца палітолаг Вольга Харламава. Анансаванне дэкрэту з перадачаю прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Савету бяспекі – своеасаблівая страхоўка ад дзеянняў Расеі. Падчас дыскусіі публіцыст і філосаф Сяргей Дубавец не пагаджаецца з такой пазіцыяй, бо лічыць Лукашэнку правадніком палітыкі «русского мира»

Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

Навошта КДБ і ФСБ раскруцілі тэму «замаху»?

Спектакль з падрыхтоўкаю замаху зручны для Расеі. Гуляючы на фобіях беларускага рэжыму, яны такім чынам яшчэ больш адсоўваюць нас ад Захаду. Навошта гэта робіцца? Сяргей Дубавец тлумачыць, што гэта стары, правераны з першай паловы 1990-х метад разжаліць беларусаў, якія ўжо не падтрымліваюць Лукашэнку так, як раней. На думку Арсеня Сівіцкага, гэта яшчэ і спроба абгрунтаваць беспадста ўныярэпрэсіі ў краіне. Калі і як адбудуцца перамены? «Мяне ўвогуле здзіўляе, што мы прагназуем увесь час: што будзе Лукашэнка рабіць, што будзе рабіць Пуцін. Але здзівіў нас летам не Лукашэнка і не Пуцін. Ніхто не мог гэтага прадказаць. Здзівіў беларускі народ. А вось яго ніхто не абмяркоўвае», – расстаўляе акцэнты Сяргей Дубавец.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

«Выбары сфальсіфікаваныя. І што?» Скандальны выпуск ток-шоу «Кожны з нас»

Літоўцы б’юць трывогу. Ці можа АЭС у Астраўцы паўтарыць лёс Чарнобылю?

Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння

Факты і міфы пра нацыянальную сімволіку

Эканоміка – у перадінфарктным стане