Ці была мяккая беларусізацыя? Інтэрв'ю з Сяргеем Харэўскім


Беларуская культура, мова і сімволіка, падобна, сталі такімі ж ворагамі рэжыму, як і людзі, што патрабавалі празрыстых выбараў і спынення гвалту. Разам з выкладчыкам Сяргеем Харэўскім у эфіры «Размовы» Віталь Цыганкоў разбіраюцца, чаму ўлады так хваравіта ставяцца да любой таленавітай мастацкай ці культурнай ініцыятывы.

«Зараз гэтыя «сабачыя сэрцы» шарыкавых па Булгакаву пачалі біцца ва ўнісон. Яны атрымалі поўны карт-бланш ігнаруючы ўсе законы і нават здаровы цям, атрымалі каманду «фас» і знішчаюць усё жывое. Пры тым, я б не зводзіў да ўласна нацыянальнай культуры, нацыянальна-вызваленчага пафасу, уласцівага, напрыклад, суполцы «Пагоня». Душыцца ўсё», – звярнуў увагу Сяргей Харэўскі.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: стоп-кадр з праграмы «Размова», Саша Праўдзіна / Белсат