БНР была ўдвая большая за сучасную Беларусь

Як бы выглядала Беларусь сёння, калі б Беларуская Народная Рэспубліка перамагла? Што гэта была за краіна, якую абвесцілі прадстаўнікі беларускага народу ў 1918 годзе, і што мы святкуем 25 сакавіка?

Уладзімір Арлоў – слынны пісьменнік і паэт, гісторык і эсэіст, майстар гістарычнага жанру. Ягоныя творы публікуюцца не толькі па-беларуску, але і перакладаюцца больш як на два дзясяткі моваў.

Уладзімір Арлоў лічыць, што тыя ідэалы, які былі ў аснове БНР, не страцілі сваёй актуальнасці і сёння.

«Я, звычайна, можа быць, трошкі паэтычна кажу, што гэта тая дзяржава, якая пакуль нам толькі сніцца. Але нават у ХХІ стагоддзі яе ідэалы жывыя, яны натхняюць нас. І я думаю, што прыйдзе час, калі яны здзейсняцца», – кажа спадар Уладзімір.

Што папярэднічала абвяшчэнню БНР? Кім былі тыя людзі, якія абвяшчалі незалежнасць БНР? Калі БНР абвесцілі 9 сакавіка, чаму Дзень Волі святкуюць 25-га? Як паставіліся немцы, якія ў той момант займалі палову Беларусі, да новаабвешчанай дзяржавы? Якімі былі дзяржаўныя сімвалы БНР? Якія месцы ў Менску памятаюць падзеі таго слаўнага года? Як можна супаставіць мапу БНР з тэрыторыяй сённяшняй Беларусі? Чаму БНР можна назваць краінаю мары? Распавядае Уладзімір Арлоў.

У граматычнай частцы разбіраемся, як правільна пісаць словы «праяз(д?)ны» і «пратэс(т?)ны».

У рубрыцы «Дзіцячая заМова» распавядзём, як правільна ставіць націск і не блытаць нядзелю і тыдзень.

Вядоўцы перадачы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: commons.wikimedia.org

Больш матэрыялаў

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе

Затрымалі і пагражалі адправіць дзіця ў прытулак

Ці страшна заходзіць у беларускую аптэку?

Удзельнікі пратэстаў наламалі дроў у Курапатах

Ганна Севярынец: Беларускі пратэст набыў непераможныя рысы

Што агульнага паміж татуяваннем і беларускай мовай?

Колькі часу трэба, каб загаварыць па-беларуску?

Зарабіць на кватэру, калі ты ў інваліднаму вазку