Расея цягне Беларусь у 19 стагоддзе


Чаму многія ў Маскве лічыць гістарычна апраўданымі расейскія прэтэнзіі на Беларусь? Як у Расеі фармавалася імперская свядомасць, асабліва ў дачыненні да Беларусі і Украіны? У палоне якіх гістарычных міфаў, якога стагоддзя жыве цяперашняе расейскае палітычнае кіраўніцтва?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмеркаваў разам з журналістам беларускай службы Радыё Свабода, доктарам гістарычных навук Сяргеям Абламейкам.

Некаторыя думкі, якія агучыў Сяргей Абламейка ў часе «Размовы»:

  • Прэтэнзіі Масквы на Беларусь і Украіну не спыняліся ніколі
  • Аўтары ліста Пуціна да ўкраінцаў ментальна знаходзяцца ў 19 стагоддзі
  • Абсалютна не важна, якое адзінства было 400 ці 500 гадоў таму
  • Рускі мір – праект, скіраваны ў мінулае, але час сышоў, яго не вярнуць
  • Нацыя нарадзілася, і знішчыць яе можна толькі фізічна, а па-іншаму – немагчыма

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».