Што Лукашэнка скажа за навагоднім сталом?


Якім адным словам можна ахарактарызаваць 2021 год? Як гэты год ацэняць ябацькі ды іхны ўладар? Ці пагодзяцца беларусы жыць у ГУЛАГу ў ХХІ стагоддзі? Чаго варта пажадаць Беларусі і яе народу на Новы год?

На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі адказы ўдзельнікі фінальнай у 2021 годзе праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»: блогерка Вольга Павук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч і рэдактар «Белсату» Раман Усцінаў.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Вольга Павук

  • У Беларусі дрэнна ўсім: і сілавікам, і чыноўнікам, і ідэолагам. Нікому не добра, і гэта добра
  • Беларусы больш гатовыя да ГУЛАГу і Паўночнай Карэі, чымся да дэмакратыі
  • Кожнаму беларусу на Новы год хочацца падараваць па псіхатэрапеўце

Андрэй Казакевіч

  • Сістэма, якая будавалася 25 гадоў, цяпер цалкам разбураная
  • Рэжым запусціў у краіне сталінісцкую рэвалюцыю і пачаў з задорам разбураць дзяржаўныя інстытуты
  • Я вельмі скептычна стаўлюся да меркавання, што рэжым зможа ўсталяваць поўны кантроль над грамадствам і інфармацыйнаю прастораю

Раман Усцінаў

  • Мы, беларусы, – партызаны, мы ніколі не будзем вечна сядзець і слухаць, што нам будуць указваць
  • Страх, які апанаваў нашае грамадства, – часовая з’ява, мы – салідарная нацыя
  • Хацелася б, каб людзі ў Беларусі разумелі, што ўся цяперашняя сітуацыя – гэта часова, у будучыні нам трэба будзе будаваць усё наноў

Калаж з фота: Nikolai Petrov / TASS / Forum; Ritzau Scanpix / Reuters / Forum