Аблёт санкцыяў? «Белавія» адкрыла новыя рэйсы! Сатырычнае шоу


Ябацькі ўратуюць беларусаў ад хандры! Караеў зацікавіўся пончыкамі! Лукашэнка ўпаў у дзяцінства! Рэжым шукае таленты! Беларускія журналісты пайшлі ва ўкраінскі парламент! «Хай так TV» іранізуе са свежых навінаў Беларусі.

Наш сённяшні госць – Барыс Гарэцкі, намеснік кіраўніка ліквідаванай Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).

  • Новая паслуга: «Ябацька на гадзіну». Тэлефануй!
  • Пад носам Лукашэнкі прадаюць экстрэмісцкія матэрыялы!
  • «Сапсаваны тэлефон» у чыноўнікаў
  • Пілоты «Белавіі» зноўку ў небе!
  • Караеў пасля шаўрмы праверыць пончыкі!
  • Продакт-плэйсмэнт у фільмах пра Другую сусветную вайну?
  • Лукашэнка і Пуцін упалі ў дзяцінства?
  • Тур Maruv па Беларусі адмянілі. Адчулі пагрозу стабільнасці?
  • Купалаўскі тэатр шукае таленты. Ужо 5-ы раз!
  • Барыс Гарэцкі: колькі сябраў БАЖ засталося ў Беларусі, хто атрымае прэмію «Журналіст года» за падтрыманне праваабарончай дзейнасці і навошта беларускія журналісты пайшлі ва ўкраінскі парламент – Вярхоўную Раду.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by