Павел Латушка: Трэба ствараць групы людзей, гатовых пераняць уладу


Павел Латушка лічыць Аб’яднаны пераходны кабінет протаўрадам і заклікае ствараць арганізацыйныя суполкі ў кожным раёне. Ці будзе гатовы беларускі дэмакратычны рух у вызначальны момант узяць уладу ў Беларусі?

Павел Латушка распавёў праграме «Беларускі свет» пра супрацу дэмакратычных сілаў і яе вынікі. Напрыклад, ён асабіста сустрэўся з прадстаўнікамі 40 краінаў, паспрыяў выключэнню Беларусі з чэмпіянату свету па хакеі і «Еўрабачання», а цяпер увайшоў у Пераходны кабінет Беларусі на чале са Святланаю Ціханоўскаю. Павел Латушка разглядае яго як «протаўрад Беларусі, які павінен акумуляваць увесь рэсурс Беларусі для дасягнення нашай галоўнай мэты – змены сітуацыі ў краіне».

Пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе паказалі, што нашая нацыя ўжо сфармаваная як грамадзянская супольнасць. У той жа час міністр замежных справаў Уладзімір Макей, паводле Паўла Латушкі, «заўсёды казаў, што беларусы – неданацыя».

Якія дзеянні прапануе Павел Латушка для перамогі над рэжымам Лукашэнкі? Якое месца ў гэтым займае Пераходны кабінет? І чаму Лукашэнка баіцца новых прэзідэнцкіх выбараў? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Беларускі свет».

Таксама ў праграме:

  • Ці цяжка насіць прозвішча дыктатара? Іра Лукашэнка – пра свае будні ва Украіне
  • Аксана ўцякла ад рэжыму Лукашэнкі ва Украіну, а затым у Польшчу. Сям’я на будоўлі, і пэўнасць у заўтрашнім дні.

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.