Сяргей Жадан кажа беларусам не ўпадаць у адчай


У 2017 годзе ўкраінскага літаратара і музыку Сяргея Жадана затрымалі ў Менску – проста ў гатэльным нумары. Яго тады выслалі з краіны і забаранілі вяртацца, зрэшты пасля забарону скасавалі. На гэтым тыдні гурт «Жадан і Сабакі», дзе Сяргей – фронтмэн, выпусціў кліп на песню «Аўтазак» і прысвяціў яго ў тым ліку беларусам. У нашым выданні музыка расказвае пра песню і дае парады беларусам.

А Мікалай Халезін дзеліцца, як прайшоў паказ спектаклю «Error 403» на «Vabaduse Festival» у Нарве. Пастаноўка расказвае пра забойства Аляксандра Тарайкоўскага з гледзішча спецназаўца, які яго здзейсніў. Мікалай Халезін і Наталля Каляда як рэжысёры ўвасобілі гісторыю тры месяцы таму ў талінскім тэатры «Vabalava». Распытваем, чаму важна станавіцца на месца «ката» і як сёння працуе «Свабодны тэатр».