Ці самы змрочны сцэнар вайны ва Украіне яшчэ наперадзе? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Тэмы праграмы:

Ці прабівае Лукашэнка шляхі адыходу на Захад?

Што Лукашэнка, што Пуцін – свае словы трымаюць. Дамовіліся сустрэцца пасля саміту АДКБ, і сустрэліся. Гэтым разам у Сочы. За пяць гадзінаў сустрэчы абмеркавалі эканоміку, санкцыі, ворагаў на Захадзе, абмылі косткі польскаму прэзідэнту. Больш падрабязна – у рэпартажы Надзеі Бельскай.

Пуцін пачаў далучаць акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі да Расеі. Ці Украіна зможа знішчыць Чарнаморскі флот?

Пуцін падпісаў указ аб спрошчаным прадстаўленні грамадзянства Расейскай Федэрацыі жыхарам поўдня Украіны. Гэтая працэдура раней выкарыстоўвалася для насельніцтва акупаваных раёнаў Луганскай і Данецкай абласцей. Як далёка сабраўся ісці Пуцін? І як Украіна са сваімі партнёрамі збіраецца яго спыняць? У матэрыялы Вольгі Міцкевіч.

Ці самы змрочны сцэнар вайны яшчэ пагражае Украіне? Інтэрв’ю з Аляксеям Ганчарэнкам

Ці ўдасца Расеі далучыць поўдзень і ўсход Украіны? Ці атрымаецца ў Пуціна здабыць сэрцы рускамоўных украінцаў на поўдні і на ўсходзе? Аналіз сітуацыі ва Украіне і вакол яе ў інтэрв’ю з Аляксеям Ганчарэнкам, вядомым адэскім палітыкам, дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны.

Шантаж голадам як зброя Пуціна. Ці свет пойдзе на здзелку?

Намеснік міністра замежных спраў Расеі Андрэй Рудэнка заявіў, што Масква можа адмяняць стварэнне гуманітарнага калідора для экспарту ўкраінскага збожжа на зняцце заходніх санкцый. А гэта ні што іншае, як харчовы шантаж, бо без экспарту ўкраінскага харчавання сотням мільёнаў жыхароў планеты пагражае голад. Тое, што Расея выкарыстоўвае тэму харчавання як зброю адзначала і прэзідэнт Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен. Але які альтэрнатыўны шлях выхаду з крызісу можа прапанаваць Еўропа? Высвятляла Святлана Аўчарова.

Фота: ALEXANDER ERMOCHENKO / Reuters / Forum

 

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Ідэальны план для Украіны. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

У расейскім войску ўсё дрэнна. Камандуе асабіста Пуцін? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Расейскае войска пад кантролем ФСБ. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Ці магчымы распад Расеі? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Колькі беларусаў за вайну супраць Украіны? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Пуцін выглядае, як загнаны ў кут пацук. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Генералы ліквідуюць Лукашэнку? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Украіна закрывае неба для расейскай авіяцыі. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык