Каліноўцы збіраюцца паставіць кропку ў гісторыі Лукашэнкі


Намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук распавёў «Маю права», якую падрыхтоўку праходзяць беларусы ў ЗСУ, наколькі высокі іх баявы дух і ў чым палягае, на ягоную думку, місія каліноўцаў.

Вадзім – адзін з заснавальнікаў руху «Зубр» і спартова-патрыятычнай арганізацыі «Край», сябра «Маладога фронту», сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, былы палітвязень. Беларус змагаецца з рэжымам Лукашэнкі з 1997 года, быў неаднаразова затрыманы з палітычных матываў, абвінавачаны паводле арт. 186.3 і арт. 187 ч. 2 КК РБ, амаль 6 месяцаў правёў у СІЗА-1.

Вадзім лічыць Расею агульным ворагам Беларусі і Украіны. У шэрагах добраахвотнікаў – з 2014 года, ветэран АТА на ўсходзе Украіны.

Калі Расея напала на Украіну ў лютым 2022 года, наш герой адразу ж далучыўся да шэрагаў беларускіх добраахвотнікаў, бараніў васількоўскі, выжгарадскі і бучанскі кірункі.

Зараз Вадзім адказвае за тактычнае рыхтаванне навабранцаў. Беларускія добраахвотнікі набываюць унікальны досвед, праходзяць баявое зладжванне, мацуюць воінскае брацтва, каб, вызваліўшы Украіну, ісці вызваляць Беларусь.

«Задушым кацапаў тут, пачнуць валіцца, захістаецца пуцінскі рэжым, і тады возьмемся за лукашыстаў. Вось гэта наша асноўная місія. Паставіць кропку на гэтым рэжыме, які зацягнуў сваё існаванне больш чым на 27 гадоў», – вызначае місію каліноўцаў Вадзім Кабанчук.

Артыкулы
«Прасцей будзе выканаць задачы ў Беларусі». Як рыхтуюцца навабранцы палка імя Кастуся Каліноўскага
2022.05.25 19:09

Батальён імя Кастуся Каліноўскага ўжо разгорнуты ў полк, у склад якога ўваходзіць батальён «Ліцвін» і батальён «Волат», названыя ў гонар загінулых беларускіх ваяроў. Ужо шасцёра беларусаў загінулі, абараняючы свабоду і незалежнасць Украіны:

  • Ілля (Ліцвін) Хрэнаў
  • Зміцер (Тэрор) Апанасавіч
  • Аляксей (Тур) Скобля, Герой Украіны пасмяротна
  • Зміцер (Ганс) Рубашэўскі, народны герой Украіны
  • Канстанцін (Фенікс) Дзюбайла, меў падзяку ад прэзідэнта Украіны
  • Павел (Волат)
Артыкулы
Шэсць герояў: хто такія беларускія добраахвотнікі, якія гінуць на вайне за Украіну
2022.05.16 21:07

Нягледзячы на страты, баявы дух нашых жаўнераў вельмі высокі.

«Асабліва пасля таго, як усе пабачылі, што яны [расейскія жаўнеры – заўв. «Белсат»] нарабілі ў Бучы, у Кіеўскай вобласці. Усе разумеюць, што гэтую навалач трэба выкінуць з Украіны, а пажадана наогул разваліць. Бо існаванне самой гэтай дзяржавы, РФ, яна будзе заўсёды ствараць пагрозу для ўсіх сваіх суседзяў».

Эксперт нашай праграмы, украінскі журналіст Раман Кабачый распавёў нам аб стаўленні ўкраінцаў да беларусаў. Гэтаму пытанню ён прысвяціў артыкул. Ён падкрэслівае, што беларусы, якія ваююць на баку Украіны, у лукашэнкаўскую дзяржаву вярнуцца не змогуць, яны змогуць вярнуцца толькі ў вольную Беларусь.

«Нават здольныя думаць украінцы не разумеюць, што беларусаў трэба падтрымаць, і што не можа быць над нашымі дзяржавамі чорная дзірка за 80 км ад Кіева, і трэба зрабіць усё для таго, каб Беларусь стала дэмакратычная», – кажа Раман.

Мaю прaвa
«Я быў супраць сілавога рашэння». Гісторыя беларуса з батальёну Каліноўскага
2022.04.15 11:00

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.

Калаж з фота: Sayo Oladeji / unsplash; Батальён Кастуся Каліноўскага / telegram