Фрыдман: «Лукашэнка ўжо зрабіў сваю галоўную памылку»


Навошта Крамлём падкідваецца інфармацыя пра магчымы рэферэндум аб далучэнні Беларусі? Здаецца, Менск ідэальны саюзнік Масквы, але ўсё ж нечым не задавальняе? Як і ў якой форме праяўляюць сваю актыўнасць лабісты Аляксандра Лукашэнкі на Захадзе?

Гэтыя ды іншыя пытанні разам з Віталём Цыганковым у «Размове» абмяркоўваў гісторык з Нямеччыны Аляксандр Фрыдман.

Пэўныя думкі, выказаныя Аляксандрам Фрыдманам у часе «Размовы»:

  • Рэферэндум аб далучэнні Беларусі да Расеі выглядае неверагодным
  • Лукашэнка не супраць весці закулісныя перамовы з Захадам, таму не хоча быць проста выканаўцам загадаў Масквы
  • Прапаганда Лукашэнкі – ужо даўно філіял расейская прапаганды
  • Мне цяжка ўявіць, што існуюць нейкія пытанні, па якіх Масква можа не даціснуць Лукашэнку

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».

Калаж з фота: president.gov.by