Як жывецца ва Украіне БЧБ-нявесце Іне Зайцавай?

Знакамітая менская блогерка і «бчб-нявеста» Іна Зайцава разам з сям’ёй пераехала ў сяло ў Кіеўскай вобласці літаральна некалькі дзён таму. Цяпер сям’я беларускіх уцекачоў уладкоўваецца ў старэнькай, але вельмі сімпатычнай хаце.

«Мы палічылі выдаткі на арэнду кватэры ў Кіеве на два гады і зразумелі, што гэта кошт падобнай хаты. Трэба чымсьці займацца, мець мэту, – Іна Зайцава паказвае здымачнай групе «Маю права» сваё новае жытло. – Тым, хто пераехаў, вельмі раю мець рэальныя мэты».

Ва Украіну сям’я Зайцавых вымушана з’ехала яшчэ ў снежні. З Менску Іна прывезла і сваю знакамітую бел-чырвона-белую шлюбную сукенку, якая стала адным з сімвалаў беларускага мірнага пратэсту.

Колеры нацыі

«У падзеях 9, 10, 11 жніўня я не была пабочным назіральнікам. Я бачыла, што адбываецца, і разумела, што так не павінна быць. Ува мяне ўсё крычала, і гэты крык адлюстраваўся ў маім убранні», – распавядае Іна і дастае з шафы знаёмую сукенку ў нацыянальных колерах.

Цікаўнасць да нашай гераіні праяўлялі не толькі медыі. Міліцыянты адсочвалі любую грамадзянскую актыўнасць «бчб-нявесты».

«Усе мае з’яўленні ва ўбранні на вуліцы канчаліся пратаколамі. Невялічкая публікацыя ў прэсе, тэлеграм-канале – гэта быў пратакол, гэта быў максімальны штраф».

За ўдзел у мірных акцыях пратэсту на Іну было складзена ажно 9 пратаколаў. Нашая гераіня дэманструе нам некаторыя з іх, якія прыхапіла з сабою ва Украіну.

Нагавіцы – рэальная прычына затрымання гарадзенкі Любові Сарлай

«Дзякуючы гэтым паперам я атрымала дапамогу ад праваабарончых арганізацыяў. «ByHelp» і фонд «Наш дом» скампенсавалі суму маіх выдаткаў на штрафы, а гэта больш за 2000 долараў».

У сярэдзіне снежня мужа Іны, Андрэя Зайцава, арыштавалі на 13 содняў. А саму яе выклікалі на размову ў Кастрычніцкі РУУС сталіцы.

«Іна Алегаўна, вы ж ніяк не супакоіцеся, ніяк. У Кастрычніцкім РУУС была адмысловая нарада, прысвечаная толькі вам». Вось так казаў мне начальнік міліцыі, што больш шкадаваць мяне не будзе, і знойдуць, каму пасядзець з маімі дзецьмі, пакуль бацькі будуць сядзець, – кажа Іна Зайцава. – Дзеці – гэта балючае месца для кожных бацькоў».

2 гады калоніі далі хлопцу з ментальнаю хваробаю за нібыта кінуты камень у бок сілавікоў

Вось тады Іна прыняла рашэння разам з двума малалетнімі сынамі пакінуць Беларусь. Пазней да іх далучыўся муж Іны Андрэй.

«Мы з Андрэем размаўлялі наконт ад’езду і штораз прыходзілі да высновы, што з’ехаць – гэта таксама пратэст. Гэта не заўсёды здацца. Калі я не магу нічога змяніць, то я не буду жыць у гэтай краіне, не буду карыстацца паслугамі, аплочваць падаткі».

Шантаж дзецьмі – у беларускіх рэаліях справа нярэдкая. Як у такім выпадку парушаюцца правы бацькоў і дзяцей, мы запыталіся ў адвакаткі «Free Belarus Center»:

«Гэта недапушчальна. З пункту гледжання заканадаўства Рэспублікі Беларусь усё гэта адбываецца па-за межамі прававога поля. І, канечне, гэта супярэчыць падмуркам палітыкі абароны правоў дзіцяці, замацаванай міжнароднай канвенцыяй».

Ахоўнік СІЗА сказаў: «Ты палітычны, ты тут здохнеш!»

А пакуль Іна Зайцава не сядзіць на новым месцы жыхарства без справы і працягвае весці сталярны блог.

«Гэта мая будучая майстэрня, у якой я буду працягваць пілаваць дошкі, як я гэта рабіла ў Менску».

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • У бацькі інваліднасць ёсць, а адтэрміноўкі ад войска ў сына – няма.
  • У рубрыцы «Ведай свае правы!» – аб правах прызыўнікоў.
  • За нацыянальны арнамент на фіранках – штраф 80 базавых.

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life»або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Ад звальнення з МТЗ да эміграцыіі

Валер падарожнічае па свеце, хаця сядзіць у турме

Пакуль жонка была у СІЗА, мужа выслалі з краіны

Калі СК і Нацбанк скралі ў яго грошы ад «BY_help», з’ехаў у Кіеў

За шпацыр з парасонам затрымалі палову сям’і Міхайлавых

Звольнены з БелАЗу інжынер не спыняе барацьбы

У Наваградку міліцыянты шукалі лялькавода – знайшлі музей

Цырульніца страціла кліентаў-міліцыянтаў