Чаму працаўнікі НКВД перасяляліся ў Беларусь?


Тыя, хто сутыкнуўся з Вялікім тэрорам, яшчэ жывыя. Што гэтыя людзі думаюць пра сённяшнія ўлады Беларусі? Як рэагуюць на рэпрэсіі ў ХХІ стагоддзі?

Уладзімір Раманоўскі быў сярод асобаў, якія імкнуліся захаваць і ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Ён нарадзіўся, калі ягоная маці трапіла ў лагер. Згадваючы тыя часы, госць «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча падкрэслівае: урокаў мінулага мы гэтак і не засвоілі.

«Калі быў яшчэ малым, запомніў размову нейкага афіцэра НКВД з маёй матуляю. Ён казаў, што ў яго сканчаецца тэрмін кантракту, таму думае, куды ехаць. І ён кажа словы, якія памятаю, хоць быў яшчэ дзіцём: «Прапануюць Прыбалтыку, Беларусь і Украіну, але я, напэўна, аддам перавагу Беларусі, таму што там менш яскравы нацыяналізм». Ведаеце, у мяне склалася ўражанне, што агромністая колькасць людзей з гэтага атраду НКВД, што забяспечваў такое прыгоннае ўтрыманне людзей, усё ж апынуліся ў Беларусі», – падзяліўся Уладзімір Раманоўскі.

Каб дазнацца пра сувязь паміж мінулым і цяперашнім днём ды нявывучаныя ўрокі гісторыі, глядзіце «Размову» Уладзіміра Мацкевіча з даследнікам рэпрэсіяў Уладзімірам Раманоўскім.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.