Лукашэнка дае задні ход і хоча перамоваў

Лукашэнка зрабіў вялікую памылку, калі паставіў усе карты на Пуціна. Цяпер, паводле старой звычкі, спрабуе выкруціцца і зноў заняць месцы на некалькіх крэслах.

Ці ўдасца зноў выйсці сухім з вады? Якая будучыня чакае Лукашэнку? І ці варта з ім размаўляць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць эксперты і госці ток-шоу «План Б».

«Калі першыя 3-4 дні Лукашэнка разам з Пуціным збіраўся прымаць парад на Хрэшчатыку і ні ў якія Еўропы ніякага Макея не пасылаў, то цяпер мы бачым, што ён і Макея ў розныя бакі пасылае, каб той дамовіўся», – кажа намесніца старшыні АГП Ганна Красуліна.

Таксама спадарыня Красуліна зазначае: магчыма, Лукашэнка падазрае, што большасць ягонага атачэння можа яму здрадзіць.

Таксама ў праграме:

  • Захаваць незалежнасць. Ці варта апазіцыі і Захаду весці перамовы з Лукашэнкам?
  • У чаканні пераменаў. Што можна зрабіць сёння, каб паскорыць рэальныя змены ў Беларусі?
  • Хто, калі не ён. Чаму Украіна дагэтуль верыць у Лукашэнку?

Глядзіце ток-шоу «План Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларусы на перамогуць без гэтага. Нацыянальная ідэя. Факты пра БЧБ і сцяг Лукашэнкі

План замены Лукашэнкі Качанавай ухвалілі ў Маскве?

Ворагі Лукашэнкі – пад ягоным крылом. Радыкальны план дэмсілаў

Умовы, пры якіх беларускае вызвольнае войска можа зрынуць рэжым

Як жывуць і колькі зарабляюць за мяжою палітуцекачы з Беларусі?

Ці аб’яднаюцца палітыкі і вайскоўцы супраць Лукашэнкі?

Батальён Каліноўскага рыхтуе свой план адхілення Лукашэнкі ад улады

Беларускія вайскоўцы былі ў Бучы? Чаму Зяленскі пра гэта маўчыць?