Міліцыянты разбілі вокны і стрэлілі ў салон буса

На памяць пра вечар 11 жніўня 2020 года ў Дзмітрыя засталіся дзве міліцэйскія кулі. Адну выцягнулі са спіны, другую з лёгкага. Цалкам магчыма, што толькі збег акалічнасцяў выратаваў яму жыццё.

Калі ўвечары 11 жніўня 2020 года Дзмітрый пачуў стрэлы і выбухі з боку метро «Каменная Горка» ў Менску, ён вырашыў накіравацца туды. Ён хацеў даведацца, што адбываецца. Акрамя таго, ён мог падвезці тых, хто хацеў выбрацца адтуль, – Дзмітрый быў на мікрааўтобусе.

«Мяне шакавала тое, што я ўбачыў. Бо калі літаральна за 30–40 метраў бягуць шэсць амапаўцаў і пачынаюць біць аднаго чалавека, гэта ўсяляе такі жах, што немагчыма… І я проста краем вока бачу ў люстэрку кіроўцы, як да мяне вельмі хутка набліжаецца нейкі мікрааўтобус, нешта вялікае», – пачынае гісторыю свайго затрымання Дзмітрый.

Гэта быў міліцэйскі бус. Ён падрэзаў мікрааўтобус Дзмітрыя, і ён спыніўся. Тады з буса павыскоквалі міліцыянты і схапілі Дзмітрыя і ягоных сяброў. Пры гэтым міліцыянты разбілі вокны мікрааўтобуса і стрэлілі пару разоў у салон. У той момант Дзмітрый яшчэ не ўсвядоміў, што ў ягоным целе дзве кулі.

Калі Дзмітрый зразумеў, што атрымаў кулявое раненне? Каму ён абавязаны тым, што замест ЦІП на Акрэсціна трапіў у больніцу? Як ён апынуўся ў Чэхіі?

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Якім чынам вытворчасць кіпаў дапаможа беларускам, што пацярпелі праз палітычныя падзеі ў Беларусі? Адказ ведае гамяльчанка Ірына Герасімава, цяпер жыхарка гораду Нэтанья ў Ізраілі.
  • Як улады Беларусі ціснуць на актыўных грамадзянаў у малым мястэчку, распавялі Яўгенія Мяцеліца і Уладзіслаў Лістраценка, якія вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі ва ўкраінскі Львоў.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Збірала подпісы за Бабарыку? Будзеш сядзець

Дэпутаты наведалі ў шпіталі дзяўчыну, раненую трыма кулямі і гранатай

Опер быў у шоку, даў вады і выклікаў хуткую

Затрыманых развесілі ў калідоры, як рыбу для сушкі

«Я быў за радыкальныя крокі»

Арт-выстава беларускага супраціву «Кожны дзень»

Падводзілі пад крымінальны артыкул за працу журналісткай

«Глядзелі на рану і захапляліся, як гумовая куля разарвала мяккія тканкі»