Ідэолага прымушалі падрабляць подпісы

Як працуе ідэалагічны апарат, чаго спрабуе дасягнуць? У чым былі яго перамогі, а дзе ідэолагі зазналі паразу і чаму? Высвятляем у праграме «Шчыра кажучы».

Калі аналізаваць выказванні Аляксандра Лукашэнкі на гэтую тэму, выглядае, што ён і сам не можа вызначыцца, на якіх прынцыпах пабудаваная дзяржаўная ідэалогія. У 2014 годзе Лукашэнка ўвогуле заяўляў, што ў нас яе няма.

Тады ж Лукашэнка даволі расплывіста патлумачыў функцыі ідэолагаў Беларусі. Іхная задача павінна была складацца ў тым, каб «не дапусціць ганьбавання» таго, што ўжо зробленаеі «што падтрымліваецца большасцю народу».

Павел Захарэўскі, былы ідэолаг Беларускага дзяржаўнага медычнага каледжу, распавядае, што на практыцы ў ягоныя абавязкі ўваходзіла правядзенне розных выхаваўча-прафілактычных імпрэзаў – як са студэнтамі, гэтак і з працаўнікамі каледжу. Але перад выбарамі функцыі Захарэўскага былі пашыраныя.

«Першае, што адбылося, – мяне запрасілі ў адну з дзяржаўных установаў. Сказалі, што мы павінны прыняць удзел у якасці сябраў ініцыятыўнай групы на падтрыманне аднаго з кандыдатаў. І для гэтага мы мусім сабраць каля 600 подпісаў за вылучэнне гэтага кандыдата. І ў выпадку, калі мы не зможам гэтага зрабіць, з улікам той жа эпідэмічнай сітуацыі, было сказана: «Вы гэтыя подпісы можаце проста падрабіць», – ад такой прапановы ідэолаг адмовіўся.

Тады да звальнення не дайшло. Замест гэтага ідэолагу Беларускага дзяржаўнага медычнага каледжу даручылі цягам усяго працоўнага дня хадзіць вакол навучальнай установы, прыглядацца да падазроных аўтамабіляў і людзей, сачыць, ці не расклейвае хто ўлётак і ці не робіць нейкіх надпісаў на будынку. У жніўні, пасля выбараў, на ідэолага ўсклалі абавязкі збіраць людзей на мітынгі дзеля падтрымання Лукашэнкі. Гэта ў выніку і сталася апошняю кропляй.

«Але наступіла пара, калі, па-мойму, у кастрычніку 2020-га, планавалася правядзенне вельмі вялікага масавага праўладнага мерапрыемства, разлічанага на 350 тысячаў чалавек. Нашая ўстанова адукацыі павінна была прывесці 350 чалавек. Значыць, вы абавязаны выканаць пастаўленую задачу. Калі вы гэтую задачу да раніцы не выканаеце, будзьце ласкавыя пакласці на стол заяву на звальненне».

Такая дзяржаўная ідэалогія закранула і дактароў. Паводле Фонду медычнай салідарнасці, па выбарах з палітычных матываў звольнілі каля паўсотні працаўнікоў аховы здароўя. У такой сітуацыі апынуліся і іншыя бюджэтнікі, у тым ліку настаўнікі.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Хто прыдумаў асвістаць Аляксандра Лукашэнку на сустрэчы з работнікамі МЗКЦ?
  • Не паспеў на электравік пасля вызвалення з содняў – звальненне;
  • Чаму партрэты Лукашэнкі ў кабінетах не дапамагаюць у ідэалагічным выхаванні?

Belsat.eu

Больш матэрыялаў

Выкладчык: Ідзе гандаль дыпломамі

Медыкі за кратамі. Перад затрыманнем Андрэй Любецкі даў інтэрвʼю «Белсату»

Ці датычная дзяржава да тэрактаў і замахаў у Беларусі?

Які сапраўдны рэйтынг Лукашэнкі пасля рэвалюцыі

«Занадта вялікі кошт за размаляваныя шчыты АМАПу»

Каму ідзе дапамога фондаў?

Як Дзень Волі можа выратаваць ад прыходу «русcкого мира»

Жыццё за кратамі: як выжыць у турме