Хто рэкардсмен у знішчэнні беларускай школы? Русіфікацыя ў лічбах

Школа гадуе грамадзяніна. Якога грамадзяніна можа выгадаваць беларуская школа?

Школьніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – нашчадак савецкага. Хтосьці скажа, што савецкая адукацыя была найлепшаю на свеце. А хтосьці зверне ўвагу на тое, што савецкая школа рыхтавала савецкіх людзей, а не беларусаў.

Сёння ў Беларусі нельга прайсці ўсе ступені адукацыі ад дзіцячага садка да ВНУ на беларускай мове. Як адзначае культуролаг Андрэй Расінскі, нават лагапеды ставяць расейскую мову, не беларускую.

Сёння Рэспубліка Беларусь хіба адзіная краіна, дзе мова тытульнай нацыі дыскрымінуецца, і дзяржава ўсё ніяк не можа перажыць падлеткавай хваробы маладой нацыі – аўтарытарызму, лічыць аўтар і вядоўца праграмы Аляксандр Краўцэвіч.

Як Беларусь дайшла да таго, што бацькі не хочуць ці не могуць аддаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя школы? Рэч у палітыцы ўладаў ці ў запыце грамадства? Якія маштабы русіфікацыі? Хто герой, а хто злачынца ў сучасных беларускіх падручніках? Якое значэнне мае школа для функцыянавання дзяржавы і грамадства? З чаго варта пачынаць беларусізацыю адукацыі?

Беларускае школьніцтва абмеркавалі культуролаг Андрэй Расінскі і доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: president.gov.by

Расфарбоўка фота Пятра Машэрава: photomyne.com

Больш матэрыялаў

Гісторыя Беларусі, пакладзеная на музыку Алесем Дзянісавым

Найбуйнейшы вадзяны млын у Беларусі

Навошта каменная сцяна ў драўляным доме

Рэбусы на фасадах гарадзенскіх дамоў

Чаму ў Беларусі і Літве камуністы па-рознаму паводзілі сябе з палякамі

Беларусы – падданыя ці грамадзяне?

Ці трэба вярнуць у школу ўрокі народных спеваў?

Што ратавала ў Галадамор у Савецкай Беларусі?