Чаму Лукашэнка ваюе з БНР


Фактычная акупацыя Беларусі расейскімі войскамі і іхнае ўварванне ва Украіну паказваюць гісторыю Беларускае Народнае Рэспублікі ў новым святле. Пра гэта «Мова нанова» пагутарыла з журналісткаю Настаю Ільіною.

25 сакавіка беларусы адзначаюць Дзень Волі. Менавіта ў гэты дзень была абвешчаная незалежнасць Беларускае Народнае Рэспублікі, БНР, першай дзяржавы пад брэндам «Беларусь».

Якія ідэалы БНР актуальныя дагэтуль? Чаму ўрад БНР працягвае існаваць у выгнанні, хоць існуе незалежная Рэспубліка Беларусь? Чаму рэжым Лукашэнкі гэтак варожа ставіцца да памяці пра БНР? Чаму не дае ўсталяваць шыльду на месцы, дзе была абвешчаная суверэнная беларуская дзяржава? Як Украіна падтрымала нашую рэспубліку сто гадоў таму?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказала Наста Ільіна, журналістка, кандыдатка гуманітарных навук. А яшчэ яна паказала скарбы са сваёй прыватнай калекцыі, якія датычаць БНР.

Наста заклікае гледачоў дзяліцца звесткамі пра дзеячаў БНР, якія паходзяць з тых самых мясцінаў, што і самыя гледачы. Гэта можна зрабіць у каментарах на YouTube ці ў іншых сацыяльных сетках.

Замест граматычнай часткі мы падрыхтавалі дзесяць цікавых фактаў пра БНР. Напрыклад, распавялі, як суровыя беларускія чыгуначнікі паўсталі на абарону маладое дзяржавы і не далі бальшавікам уцячы з Менску з дзяржаўным золатам.

Акурат = якраз

Паўстаць – рус. возникнуть

Дзеяч – рус. деятель

Крыж – рус. крест

Абараніць – рус. защитить

Адказны – рус. ответственный

Рада – рус. совет

Бадай – рус. пожалуй

Урад у выгнанні – рус. правительство в изгнании

Акрэсліць – рус. очертить

Усталяваць шыльду – рус. установить доску (мемориальную)

Паштоўка – рус. открытка

Звесткі – рус. сведения

Асабісты = персанальны

Належаць – рус. принадлежать

Чарговы – рус. очередной

Падаецца – рус. кажеться

Умова – рус. условие

Яскравы прыклад – рус. яркий пример

Славутая постаць – рус. знаменитая фигура

Адказнасць – рус. ответственность

Стаўленне – рус. отношение

Існаваць – рус. существовать

Мастак – рус. художник

Каштоўнасць – рус. ценность

Каштаваць – рус. стоить

Гуртавацца – рус. сплачиваться

Варожы – рус. враждебный

Дзіўна – рус. странно

Выснова – рус. вывод

Змястоўны – рус. содержательный

Закрасаваць – рус. расцвести

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: commons.wikimedia.org; Sergey Shakhidzhanian / Komsomolskaya Pravda / Russian Look