Лукашэнка сыходзіць, Румас – новы прэзідэнт?


Сяргей Румас – наступны прэзідэнт пасля Лукашэнкі, Дзень Волі – цяпер сапраўды нацыянальнае свята Беларусі, а ўкраінскія спецслужбы вынеслі сваім беларускім калегам апошняе кітайскае папярэджанне. Такія тэзы абмяркоўваліся ў сённяшнім выданні праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гэтым разам гасцямі праграмы былі журналістка «Народнай Волі» і TUT.BY Вольга Камягіна, эксперт Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч, а таксама дырэктар праекту Symbal.by Павел Белавус.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Павел Белавус:

Румас робіць уражанне пазітыўнага еўрапейскага чалавека

Калі нейкі беларускі чыноўнік ідзе ў палітыку і выказваецца супраць Лукашэнкі, ягоны рэйтынг расце

Паказальныя сходкі фрыкаў і вар’ятаў сведчаць пра адсутнасць нармальных кадраў у рэжыму

Ігар Тышкевіч:

Пакуль рана казаць пра нейкую перамогу пратэстаў

Сяргей Румас – толькі адна з кандыдатураў Крамля на пасаду кіраўніка Беларусі

Украінскія спецслужбы за апошнія месяцы неаднаразова спынялі кантрабанду прадукцыі падвойнага прызначэння на мяжы з Беларуссю

Вольга Камягіна:

У бліжэйшы час не варта чакаць буйных вулічных акцыяў пратэсту

Для прыхільнікаў зменаў кандыдатура з наменклатуры мае сумнеўны імідж

Скандал спецслужбаў не паўплывае на беларуска-ўкраінскія дачыненні

Усю дыскусію цалкам глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: Sergei Sheleg, BelTA, TASS / Dmitry Astakhov, TASS / Forum