Армія Лукашэнкі прыме любую ўладу


Чаму беларускае войска паводзіць сябе цалкам аморфна, ці ўвядуць у Беларусі талоны на прадукты, калі можна чакаць эканамічнага калапсу ў краіне, чаму мець беларускую мову ў якасці адзінай дзяржаўнай – эканамічна выгадна? Адказаў на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ў сённяшнім выданні праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гасцямі чарговага выдання праграмы былі прадстаўніца грамадскай кампаніі «Умовы для мовы» Аліна Нагорная, заснавальнік Minsk Shapers Hub Дзяніс Кольга, а таксама журналіст «Белсату» Аляксандр Папко.

Некаторыя цікавыя тэзы гасцей праграмы:

Аліна Нагорная:

«Трэш у выкананні палкоўніка Крываносава нагадвае Паўночную Карэю».

«Прысудам у справе Шутава ўлады хочуць паказаць, хто ў краіне галоўны».

«Беларускай мове адводзіцца дэкаратыўная функцыя».

Дзяніс Кольга:

«Каронавірус – найлепшае, што здарылася з беларускай эканомікай».

«Нельга чакаць імгненнай вялікай дэвальвацыі ў хуткім часе».

«Можна прадбачыць рост кантрабанды беларускіх тавараў у Расею».

Аляксандр Папко:

«Беларускія афіцэры выглядаюць, як прыгонныя».

«Если праздник, то спортивный, если отдых, то активный».

«Улады вяртаюцца да эканамічных практык 2010 года, што ёсць трывожным званочкам».

Цалкам праграму вы можаце паглядзець на нашым канале ў YouTube.