Ці магчымая правакацыя супраць Украіны на мяжы Беларусі? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Агрэсія пад прыкрыццём вучэнняў. Ці Расея можа захапіць Беларусь?

Відэа прыбыцця ў Беларусь усё новай расейскай вайсковай тэхнікі апанавалі інтэрнэт. Танкі, знішчальнікі, ракетныя комплексы – нашую краіну ператварылі ў вайсковы плацдарм для магчымага нападу на Украіну. Паўстае пытанне: чаму Расея яшчэ не напала? Тады ўзнікае наступнае: мо гэта блеф? А калі так, на што ён разлічаны? Ці не ўлюбёны гэта расейскі метад захопу тэрыторыі паводле Крымскага сцэнару? Матэрыял Надзеі Бельскай.

Немцы не хочуць паміраць за Кіеў. Ці падзеляць Еўропу шантаж і пагрозы Пуціна?

У выпадку адкрытай агрэсіі Расеі на Украіну цалкам зменіцца архітэктура міжнароднай бяспекі. І разуменне гэтага прымушае краіны Захаду дэманстраваць салідарнасць, адпраўляць у Кіеў партыі сучаснай зброі і казаць пра сур’ёзныя санкцыі супраць Крамля. Але Нямеччына адкрыта блакуе вайсковыя пастаўкі ва Украіну. Прэзідэнт Харватыі заявіў, што Украіне не месца ў НАТО, а «рэвалюцыя годнасці», маўляў, была дзяржаўным пераваротам. Што праўда, потым Харватыя прасіла прабачэння за такія словы прэзідэнта. Ці падзеляць Еўропу шантаж і пагрозы Пуціна? Грошы перамогуць – ці здаровы сэнс? Разбіралася Вольга Міцкевіч.

Масковія загіне ад жадання вярнуць Украіну. Інтэрв’ю з Ганнай Гапко

Інтэрв’ю з Ганнай Гапко, кіраўніцай украінскай Сеткі абароны нацыянальных інтарэсаў «АНТС», экс-старшынёй Камітэту па замежных справа Вярхоўнай Рады Украіны

Затрымаць вайну. Ці спыняць Пуціна Алімпійскія гульні?

Адказ ЗША «не можа быць прыняты», Расея падрыхтуе свой водгук на працягу некалькіх дзён – заявіў намеснік старшыні камітэту Савету Федэрацыі ў міжнародных справах Уладзімір Джабараў. Цяпер прапануецца, каб у кансультацыях узялі ўдзел саюзнікі, у тым ліку Кітай. Да пачатку Алімпійскіх гульняў у Кітаі крыху больш за тыдзень – і пагаршэнне сітуацыі ва Усходняй Еўропе дакладна не тое, чаго хацеў бы Пекін. Стане Алімпіяда часам замірэння, як гэта было ў старадаўнія часы, – або пачаткам вайны, як у сучаснасці? Рэпартаж Святланы Аўчаровай.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:40. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: Aleksey Nikolskyi/Kremlin Pool / Zuma Press / Forum