Дзяўчына сарвала здымкі «пакаяльнага» відэа


Толькі ўдумайцеся: за 9 месяцаў пасля выбараў 2020 года нашую гераіню пяць разоў судзілі паводле адміністратыўных артыкулаў. 82 дні дзяўчына правяла за кратамі. Дзе б яна ні была, нават у Польшчы, гераіня сустракае сваіх сукамерніц.

Яшчэ год таму Юля натхняла іншых дзяўчат выходзіць на вуліцы Беларусі. Цяпер жа сустрэла паплечніц у Беластоку.

«Калі апошні раз трапіла да сілавікоў, яны мяне на камеру здымалі. А я ўсміхаюся. «Девушка, не усмехайтесь!» Я кажу: «Я не магу. Гэта ў мяне нервовае». «Девушка, не улыбайтесь. Держите приличный вид». Я кажу: «Я не магу. Я калі нервуюся, я заўсёды такая». Яны раззлаваліся. Яны разоў дзесяць пераздымалі гэтае відэа. І ўвесь час: «Ну, давайце, нармальна адказвайце на пытанне». Я кажу: «Ну, добра. Я буду нармальна адказваць на пытанні». І яны зноў пачынаюць запытвацца, і я зноў з усмешкай адказваю. І так трохі ёрнічаю. Яны: «Вы будете ходить?» Я кажу: «Ну, магчыма, ужо і не буду хадзіць. Я сядзець буду». Яны так злаваліся. Яны мне і пагражалі, і столькі гадасцяў нагаварылі. І ў выніку нікуды відэа не выкладалі», – успамінае Юля.

Hавiны
«Магутны Божа» у выкананні беларусак пад Чырвоным касцёлам. ФОТА. ВІДЭА
2020.08.27 16:07

Амаль усю мінулую восень нашая гераіня прасядзела за кратамі. Яна не ведала, ці выйдзе з турмы.

«Адсядзела. І думаю: «Адсядзеў – значыць беларус». І я ўжо, такая, адчула сябе беларусам. І думаю: «Усё. Больш сядаць не буду». Куды… І праходзіць два дні. Мы з дзяўчатамі выходзім гуляць разам – каб расказаць свае ўражанні пасля таго, як мы адсядзелі. Мы набылі кветачкі сабе. Прыгожа ішлі, гулялі па горадзе. І тут спыняецца мікрааўтобус – і за намі бягуць. Я памятаю той момант. Другі раз, можна сказаць, без адпачынку трапіла на 15 содняў. І я калі глядзела, я ўзгадвала ўспаміны тых, хто быў у гета. І як казалі ахоўнікі… Чытала нейкія там успаміны ахоўніка. Ён казаў: «Глядзіш на дзяўчат, і яны такія прыгожыя ўсе, усміхаюцца. Што яны тут робяць? Як? Як яны могуць тут быць?» І вось калі я патрапіла ўжо ў лютым, нас ужо сялілі шмат чалавек у камеры. А калі пяты раз… У прынцыпе, чацвёрты і пяты раз асабліва не адрозніваліся», – успамінае гераіня.

У Беластоку Юля сустрэла сукамерніц.
Фота: «Беларус беларусу»

Юлі моцна не хапае беларускамоўных кніг.

«Хочацца, каб было нешта сваё, што было дома, але чаго тут няма. Напрыклад, такі куток з кнігамі (і беларускамоўнымі кнігамі). Тут, за мяжой, у Беластоку, вельмі не хапае беларускіх кніг. Свайго нечага, роднага, што было ў Беларусі, што было менавіта маё. На соднях нам не давалі кніг, і не было магчымасці неяк аддаліцца ад таго, што там адбываецца, і пагрузіцца ў свет кніг. І да гэтага часу хочацца гэта навярстаць. Вельмі моцна хочацца. Але, на жаль, пакуль няма такой магчымасці. Бо мне здаецца, што ўсе, якія былі кнігі, я ўжо прачытала», – дзеліцца Юля.

Юля сумуе за беларускімі кнігамі.
Фота: «Беларус беларусу»
Артыкулы
Дзевяць чалавек у двухмясцовай камеры. Як сядзіць на Акрэсціна Юлія Міхайлава, якую з сям’ёй затрымалі за БЧБ-парасоны
2021.04.21 11:14

Як і тысячы іншых беларусаў, больш за ўсё Юля марыць вярнуцца дадому. Абняць родных і блізкіх і паглядзець ім у вочы. Але гэтая мара пакуль не ажыццяўляльная. Але можна здзейсніць іншае жаданне Юлі. Яна хоча стварыць маленькую прыватную беларускую бібліятэку. Вы можаце дасылаць ёй як зборнікі расстраляных паэтаў, так і творы сучасных аўтараў. Як гэта зрабіць? Лістуйце нам – і мы раскажам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашай суполкі ў Facebook.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, наYouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.