Беларускае кіно: ці магчымае за мяжою, або толькі за мяжою і магчымае?


Штотыдзень зазіраем у культурную прастору і глядзім, якія вызначэнні яна набывае ў новай рэчаіснасці. Што адбываецца ў Беларусі, у беларусаў свету і ў свеце. Што выходзіць з-пад кантролю, не паддаецца цэнзуры і гучыць, нягледзячы ні на што.

Сёння ў выданні:

  • Кінафестываль IDFA ў Амстэрдаме – галоўны ў свеце фэст для дакументальнага кіно – падвёў вынікі, і сярод пераможцаў аказаліся фільмы беларускіх аўтараў.
  • Размаўляем з цудоўнай рэжысёркай Уладай Сяньковай. Аўтарка ўжо некалькі гадоў жыве ў Польшчы і расказвае нам пра свой фільм «From a great height», які зняла пра мігрантаў у Беларусі яшчэ ў 2017 годзе, і разважае, ці магчымае беларускае кіно за мяжой.
  • Першую прэмію Гедройця сёлета атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча» Евы Вежнавец – проста канстатуем.