Музыка ўцёк ад сістэмы праз вакно філармоніі


Аляксандр Сердзюкоў – малады і таленавіты віяланчэліст. Ён быў адным з першых працаўнікоў філармоніі, хто выступіў супраць гвалту і фальсіфікацыяў. Даведаемся ў праграме «Беларускі свет».

Аляксандр вярнуўся ў Беларусь колькі гадоў таму пасля навучання ў Маскоўскай кансерваторыі. Але ўлетку 2020 года давялося і адбыць арышт на Акрэсціна, і ўцякаць ад сілавікоў.

«Я ўважліва ўдзельнічаў ва ўсёй электаральнай кампаніі. Я бачыў, як крок за крокам людзей пазбавілі магчымасці выказаць свае меркаванне. І з гэтым не хацелася пагаджацца. Мала таго, што нас падманулі, нас яшчэ збіваюць. Тое, што я бачыў, было абсалютна адназначна: непрапарцыйнае ўжыванне гвалту супраць людзей, якія не здзяйсняюць гвалту», – узгадвае Аляксандр.

Аляксандр абраў адзіны даступны для сябе метад барацьбы – голас. Разам з іншымі музыкамі ён перад філармоніяй спяваў беларускія песні, якія сталіся сімвалам пратэсту.

«Калі мяне забіралі першы раз, мяне папрасілі спусціцца ў аддзел кадраў. Там сустрэлі супрацоўнікі і забралі з працоўнага месца на размову, і тады мы адседзелі содні. Пазней адбылася абсалютна ідэнтычная сітуацыя. Я быў на працоўным месцы, да мяне раптам выбягае дырэктарка і кажа напісаць заяву за свой кошт на два тыдні. І тут мне гэтыя два тыдні адразу перарастаюць у разуменне тэрміну. Я кінуў тэлефон, спусціўся, выйшаў у вакно і сышоў з філармоніі».

Цяпер віяланчэліст працягвае сваю кар’еру за мяжой.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Хлопец з Жабінкі разам з сябрамі запэцкаў партрэты прэзідэнта фекаліямі;
  • Дыяспара ў Італіі дапамагае рэпрэсаваным беларускім семʼям.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu