Кітай адмовіцца ад супрацы з рэжымам?


Ці могуць дэмакратычныя краіны адмовіцца ад палітычных дачыненняў з афіцыйным Менскам? У якой стадыі зараз знаходзіцца мігранцкі крызіс, і ці дасягнуў афіцыйных Менск хоць нейкіх мэтаў, ствараючы гэты крызіс? Ці можна сцвярджаць, што Захад нарэшце вызначыўся са сваёй стратэгіяй адносна Беларус?

На гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў размаўляе з экспертам Еўрапейскай рады міжнародных адносінаў, былым беларускім дыпламатам Паўлам Сьлюнькіным.

Цікавыя думкі, якія прагучалі ў «Размове»:

  • Ад пачатку палітычнага крызісу 2020-га года Беларусь практычна не мае дачыненняў з Захадам.
  • Хто бліжэй да Беларусі, з тым і эканамічныя дачыненні лепшыя. Якія б ні былі заходнія санкцыі, але ўмоўная Манголія ніколі не стане адным з галоўных эканамічных партнёраў Беларусі.
  • Улады Беларусі можа і хацелі б, каб кітайскі рынак стаў альтэрнатывай еўрапейскаму, але яны не ўмеюць на ім працаваць.

Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».